Супервадзіцель-2013

На аўтадроме каледжа сельгасвытворчасці адбыўся  першы конкурс “Супервадзіцель-2013”, у якім пажадалі  паўдзельнічаць 11 аўтааматараў на ўласных  аўтамабілях.
Расказвае першы сакратар райкама БРСМ Андрэй  Лагуцік: — Конкурс складаўся з трох этапаў. Самы відовішчны —  фігурнае ваджэнне аўтамабіля, якое трэба было выканаць  на час. Тут без вострых віражоў, рэзкага тармажэння не  абышлося. Усе канкурсанты справіліся з задачай, праўда, з  розным узроўнем удачы. І, вядома, да прызоў даехалі самыя  ўмелыя. З мінімальным адрывам на першае месца “прыкаціў”  Уладзімір Боцік, навучэнец Жыровіцкага каледжа. Другім  стаў Раман Зайкоўскі, рабочы вінзавода. Трэці вынік у  Дзмітрыя Рудэнкі, навучэнца Жыровіцкага каледжа. Прызы пераможцам прадаставілі аддзел ідэалагічнай  работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама і  раённая арганізацыя ДТСААФ.

Васіль АФАНАСІК.

One Response к заметке “Супервадзіцель-2013”

  1. 26.11.2013 at 09:01 #

    Супервадзіцель >>> Суперкіроўца ???

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.