Своечасовасть, сістэмнасць, пачуццё меры

+++IMG_8765

У Смаргоні прайшоў Рэспубліканскі семінар  ідэалагічнага актыву “Роля ідэалагічнага актыву,  структур палітычных партый і грамадскіх  аб’яднанняў, СМІ ў вырашэнні сацыяльна значных праблем насельніцтва”. У семінары прыняў удзел першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Аляксандр Радзькоў.
Была на семінары і група ідэалагічных работнікаў са  Слоніма на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Сяргеем Юшкевічам.
Смаргоншчына дынамічна развіваецца, у тым ліку і са  значным прыцягненнем замежных інвестыцый. На ўзроўні  пастаўлена і ідэалагічная работа. Галоўнае ідэалагічнае  ўпраўленне аблвыканкама на высокім узроўні арганізавала  семінар. Было што паглядзець, што пачуць, што пераняць. Вядома ж, галоўнае выступленне, якога чакалі ўдзельнікі  семінара, — слова Аляксандра Радзькова. Аляксандр  Міхайлавіч надзвычай даступна выдзеліў у ідэалагічнай рабоце асноўныя напрамкі: своечасовасць, сістэмнасць, комплекснасць і пачуццё меры.
Ідэалогія павінна дастукацца да кожнага жывога (а не  абстрактнага) чалавека. І Аляксандр Радзькоў, і намеснік  старшыні аблвыканкама Ігар Жук падкрэслілі важнасць для  ідэалагічнага работніка быць на плыні жыцця, бо яно на  месцы не стаіць. Апярэдзіць сітуацыю, якая развіваецца  негатыўна, значыць, зняць сацыяльную напружанасць. На  семінары прыкладаў прагучала дастаткова. Падобныя семінары мяркуецца правесці і ў другіх  рэгіёнах рэспублікі.

Васіль АФАНАСІК.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.