«Вісіць замок — не ўтыкай насок»

+++чердак

Пад старшынствам намесніка старшыні райвыканкама Сяргея Юшкевіча прайшло чарговае пасяджэнне каардынацыйнага савета суб’ектаў прафілактыкі. Савет абмеркаваў рад актуальных пытанняў: па недапушчэнню несанкцыянаванага доступу грамадзян у пустуючыя дамы, будынкі, падвалы і на гарышчы жылых дамоў; па зносу пустуючых дамоў, якія не прыдатны для жылля; па арганізацыі праверак стану месц агульнага карыстання (лесвічныя клеткі, тамбуры), гарышчаў, падвалаў у шматкватэрных дамах; па арганізацыі правядзення аглядаў супрацьпажарнага стану жылых дамоў і абучэнню насельніцтва мерам пажарнай бяспекі. Усе гэтыя пытанні важныя і ў многім узаемазвязаны. У шматкватэрных дамах сітуацыя ў цэлым пад кантролем. Спецыялісты ЖРЭА рэгулярна абследуюць падвалы і гарышчы, ачышчаюць іх ад хламу, закрываюць на замкі ўваходы, дзе не павінна ступаць нага бамжоў, выпівох, бо гэта наша з вамі бяспека. Але дзе-нідзе камунальнікі знаходзяць вырваныя замкі: некаму спатрэбілася залезці на дах антэну паправіць, некаму – яшчэ што-небудзь. З такімі «аматарамі» змагаюцца і камунальнікі, і работнікі міліцыі. Члены каардынацыйнага савета прапанавалі пра такіх хуліганаў расказваць і на старонках газеты. Шкада, што жыхары самі, як правіла, «не бачаць», хто ж зрывае замкі. У горадзе ёсць паўзгарэлыя, паўразваленыя дамы. Вырашана правесці адпаведную работу па зносу ўсіх такіх дамоў. На сяле пустуючых дамоў значна больш. На тэрыторыі Жыровіцкага сельсавета кожны сёмы дом пустуе, а ў вёсках Новадзявяткавіцкага сельсавета такіх дамоў больш за тры сотні. Старшыні сельсаветаў давалі інфармацыю аб рабоце па зносу такіх дамоў, каб пускаць землі ў севазварот. Хоць цяпер прасцей вырашыць пытанне са зносам пакінутых дамоў, але трэба знайсці нашчадкаў такой маёмасці. Дый каб знесці стары дом, патрэбны дзясяткі мільёнаў рублёў. Работа вядзецца, але недастаткова. Тым часам дамы зарастаюць пустазеллем, і сельвыканкамам трэба актывізаваць работу. Звернута ўвага работнікаў міліцыі і на актывізацыю работы ўчастковых інспектараў: у вёсках пустуючыя дамы «абчышчаюць» мясцовыя выпівохі. А да такіх лайдакоў меры амаль не прымаюцца. На савеце вырашана таксама палепшыць работу гарадской і сельскай аглядавых камісій, перагледзець іх састаў.

Васіль АФАНАСІК.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.