Вялікія справы невялікага калектыву

Адкрытае акцыянернае таварыства “Слонімскі  аграсэрвіс” — калектыў колькасцю крыху больш за  сто чалавек. Але гэты нешматлікі калектыў у справах пераўзыходзіць не толькі практычна ўсе з  аналагічных арганізацый у вобласці, але і, што называецца, самога сябе. Па-першае, аграсэрвіс — адна з  нямногіх у раёне арганізацый, якая выстаяла, калі да яе далучылі збяднелыя сельгасхімію, райсельэнерга,  службы сельгастэхнікі. Больш таго, узятыя пад крыло ўчасткі калектыў узняў на ўзровень высокай  эфектыўнасці. Па-другое, калектыў штогод, практычна не мяняючы колькасць работнікаў, нарошчвае тэмпы работ па ўсіх напрамках дзейнасці. Сёлета, напрыклад, прадукцыйнасць працы ўзрасла на 33%. Аб’ём аказаных паслуг сёлета вырас на 24% (і гэта пры тым, што мінеральныя ўгнаенні цяпер ідуць напрамую ў  гаспадаркі, інакш прырост быў бы ўдвая большы). А да 7 лістапада калектыў рапартаваў аб выкананні ўсіх  гадавых заданняў.

У гэтым годзе спецыялісты аграсэрвіса зманціравалі чатыры даільныя залы ў гаспадарках раёна і два малакаправоды (аб’ём мантажных работ у параўнанні з 2012 годам склаў 163, 2%). Аб’ём работ па абслугоўванню абсталявання жывёлагадоўчых ферм выкананы на 162, 8%. Выкананы  ўсе заяўкі гаспадарак на пастаўку запчастак. Вывезены і  ўнесены дзясяткі тысяч тон арганікі, першымі ў вобласці  выканалі план вапнавання кіслай глебы і за кошт сэканомленых сродкаў правапнавалі дадаткова каля 350 гектараў.
Гэта далёка не ўвесь лічбавы пералік дасягненняў калектыву, які з году ў год пад кіраўніцтвам здатнага дырэктара  Івана Ціхановіча нарошчвае тэмпы ў рабоце. Перспектыва  і парадак — асноўны прынцып у рабоце сучаснага кіраўніка.
Гаспадарлівасць тут бачна ва ўсім. Вялікая тэрыторыя базы знаходзіцца ў ідэальнай чысціні, пры тым што кожны  дзень транспарт працуе на вывазцы арганікі, на фермах і  г.д. Базе за паўстагоддзя, а ўсе будынкі ў добрым стане. У  рабочы час на базе практычна няма руху — усе людзі,  тэхніка з ранку да вечара працуюць на аб’ектах.
У чым жа сакрэт поспеху аграсэрвісу? Напрыклад, пасля далучэння сельгастэхнікі тут стварылі  магутную брыгаду па мантажу даільных залаў са  спецыялістам з вышэйшай адукацыяй. Раней спецыялісты-электрамантажнікі выязджалі на аб’екты позна — раніцай  загружалі неабходныя матэрыялы, да той фермы даязджалі  ў гадзін дзесяць. Цяпер уся камплектацыя матэрыялаў  робіцца з вечара. Рабочы графік ушчыльнены па максімуму.  На мадэрнізацыю ў арганізацыі сёлета затрацілі 1, 685 млрд.  руб. Купілі новую тэхніку, абсталяванне. Усё гэта значна  павысіла прадукцыйнасць працы. Напрыклад, летась  вывезлі 14 тысяч тон цукровых буракоў, сёлета ўжо — 23.  Летась спісалі 6 аўтамабіляў “ЗІЛ”, а набылі сёлета адзін  магутны “МАЗ”. Аўтамабілі ў гаспадарках грузяцца на ноч,  каб раніцай без чаргі трапіць на прыёмны пункт. У кастрычніку сярэдняя зарплата ў калектыве склала 6  млн. руб. Больш за ўсё вырас заробак у тых работнікаў, хто эфектыўна працуе. Вадзіцелі атрымліваюць 7-8 млн. руб.,  столькі ж механізатары, электрамантажнікі — 6-8 млн. руб.,  спецыялісты — 4,5-5,5 млн. руб. —Мы прэміруем перш за ўсё тых (нягледзячы на ўзровень зарплаты), хто зрабіў найбольшы аб’ём работ, —  гаворыць Іван Ціхановіч. Такія сучасныя метады работы і даюць права сказаць:  невялікі калектыў здольны на вялікія справы.

Васіль АФАНАСІК. 

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.