Знаходкі пошукавікоў

З красавіка на тэрыторыі раёна (у асноўным тэрыторыя Азярніцкага сельскага Савета) працавалі воіны спецыялізаванага пошукавага батальёна. Знойдзены астанкі 52 воінаў і мірных грамадзян, мноства армейскіх рэчаў, чатыры медальёны. Прачытаць удалося адно імя – Пётр Міхайлавіч Брыкаў з Адэсы. Служыў у войсках НКУС, хутчэй за ўсё з палка, які ахоўваў мост праз раку Нараў.

Па абрыўках укладыша другога медальёна магчыма ўдасца ўстанавіць яшчэ адно імя. Уяўляецца адно прозвішча, пошукавікі знайшлі сваякоў воіна, папрасілі фота, якое ім выслалі. Эксперты па чэрапу чалавека паспрабуюць намаляваць партрэт. І калі ён супадзе з фота, вялікая верагоднасць, што медальён належаў гэтаму воіну. Астатнія два медальёны не пралілі святло на іх уладальнікаў.

ТАНКАЎ ПАКУЛЬ НЕ ЗНАЙШЛІ

Работнікі Цэнтральнага музея Вялікай Айчыннай вайны вялі пошук танкаў затопленых у першыя дні вайны ў Зальвянцы і Бяздонным возеры. Падняць пакуль нічога не ўдалося, хаця за Вялікай Кракот-
кай знайшлі танк – верагодна Т-34 без вежы. Паспрабуюць падняць яго зімой. Цяпер пошукавікі працуюць пад Мінскам.

Васіль АФАНАСІК.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.