Дэлегацыя Вінніцы — госць Слоніма

+++++IMG_9521

У Слоніме пабывала дэлегацыя з украінскага горада Вінніца. У нашага горада ўсталяваліся пабрацімскія  сувязі з гарадамі Расіі, Літвы, Латвіі, Польшчы. Цяпер  зроблены першы крок «на поўдзень».
Дэлегацыю ўзначальваў наш зямляк (родам са  Шчучына), старшыня Вінніцкага абласнога зямляцтва беларусаў Уладзімір Качалаба. Гасцей прымаў старшыня райвыканкама Іосіф Паўлюкевіч. Затым адбылося падпісанне пагаднення аб культурным супрацоўніцтве паміж аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама і Вінніцкім зямляцтвам беларусаў.
Госці ўсклалі вянок да помніка воіну-вызваліцелю на вуліцы Пушкіна, пабывалі на прадпрыемствах і ў арганізацыях раёна. Аб выніках візіту ўкраінскай дэлегацыі мы раскажам падрабязней у наступным нумары газеты.

Васіль АФАНАСІК.

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.