Гаварылі пра праблемы культуры

+++IMG_8983

У Цэнтры культуры і адпачынку адбылася сустрэча дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алы Сопікавай з работнікамі ўстаноў культуры раёна. Ала Мікалаеўна праінфармавала прысутных аб прымаемых парламентам законапраектах, якія найперш датычаць  сферы культуры.
Расказала дэпутат і аб сваёй дэпутацкай дзейнасці ў Палаце прадстаўнікоў, рабоце ў акрузе. Размова завяршылася адказамі дэпутата на пытанні  работнікаў культуры.

***

У гэты ж дзень дэпутат у Доме Саветаў у сваім  рабочым кабінеце правяла прыём грамадзян па асабістых пытаннях. Наведвальнікаў было многа,  розныя былі праблемы, з якімі яны прыйшлі. Адметна, што людзей турбуюць не толькі асабістыя  пытанні, але і гарадское жыццё ў цэлым.

Васіль АФАНАСІК.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.