40 каналаў — з 1 кастрычніка

+++телевид

Многія слонімцы цікавяцца, калі пачне трансліравацца спартыўны тэлеканал БТ-5.
Як стала вядома, з 1 кастрычніка тыя тэлегледачы, у каго  тэлевізар здольны прымаць лічбавы сігнал, будуць мець магчымасць глядзець 40 тэлепраграм, у тым ліку і БТ-5. Тыя восем праграм, якія трансліруюцца цяпер, можна будзе глядзець бясплатна, за астатнія трэба будзе плаціць (па тыпу мабільнага тэлефона: маеш грошы на картцы — гаворыш,  не маеш — адключаць. Падрабязней аб гэтым раскажам пазней). Тры каналы: СТБ, БТ-1 і АНТ будуць трансліравацца па  аналагаваму тэлебачанню (у каго тэлевізар не мае лічбавай прыстаўкі) яшчэ і ў 2015 годзе.

Васіль АФАНАСІК.

0

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.