Алег Таргонскі — старшыня Слонімскага райвыканкама

+++++IMG_0939

Сёння адбылася сесія раённага Савета дэпутатаў, якая зацвердзіла Алега Мечыслававіча Таргонскага старшынёй Слонімскага райвыканкама. Алег Мечыслававіч 1962 года нараджэння, родам  з Іўеўскага раёна. Спецыяльнасці па адукацыі – агранамія, эканоміка і кіраванне на прадпрыемствах аграпрамысловага комплексу. Служыў у арміі. Працаваў на  розных пасадах, да назначэння працаваў старшынёй  Свіслацкага райвыканкама.
Напярэдадні Прэзідэнт краіны даў згоду на назначэнне Алега Таргонскага на пасаду старшыні Слонімскага райвыканкама. Старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір  Краўцоў прадставіў сесіі Алега Мечыслававіча Таргонскага, як вопытнага кіраўніка і арганізатара.
Дэпутаты аднагалосна прагаласавалі за зацвярджэнне Алега Таргонскага старшынёй Слонімскага райвыканкама.
Алег Мечыслававіч выступіў з кароткай прамовай.  Падзякаваўшы за давер, ён паабяцаў беражлівую работу з кадрамі, у людзей будзе магчымасць выпраўляць свае памылкі. Але і працаваць усе разам павінны  самааддана і эфектыўна.
Перад сесіяй, на якой прысутнічалі дэпутаты,  кіраўнікі прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў  выступіў старшыня аблвыканкама Уладзімір Краўцоў,  які акцэнтаваў увагу на праблемных пытаннях эканомікі  і сацыяльнай сферы.
Былы старшыня райвыканкама Іосіф Паўлюкевіч,  які напісаў заяву з просьбай вызваліць яго з пасады  старшыні райвыканкама, будзе ўзначальваць абласную арганізацыю “Гроднааблхарчпрам”.
У пачатку сесіі старшыня аблвыканкама У. Краўцоў  і старшыня райсавета дэпутатаў С. Рагозік уручылі І.  Паўлюкевічу букеты кветак і падзякавалі за работу.

Васіль АфАНАСІК.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.