Ствараецца ўнікальны комплекс

У Слонімскім раёне плануецца стварыць музей у выглядзе вадзянога млына, які будзе дзейнічаць. На ажыццяўленне праекта Праграма развіцця ААН (ПРААН) выдзеліць малы грант у памеры да 15 тысяч долараў.
Стварэнне музея прадугледжана праектам, які сярод іншых 18 заявак з Гродзенскай вобласці перамог у конкурсе мясцовых ініцыятыў у сферы экатурызму.
Конкурс праводзіла Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID) у 2013 годзе.
У вёсцы Высацк (фермерская гаспадарка “Раса-Агра”) узводзіцца цэлы комплекс экатурызму. Як расказаў кіраўнік гаспадаркі Міхаіл Саўко, акрамя аднаўлення старога вадзянога млына, для якога ўжо выраблена вадзяное кола, добраўпарадкоўваецца сажалка, якую плануецца зарыбіць фарэллю. У перспектыве тут жа размесцяцца тры гасцявыя катэджы. У комплекс увойдуць вятрак, гідрагенератар, якія будуць даваць электраэнергію. На даху фермы мяркуюць устанавіць сонечныя батарэі.
Літаральна на гэтым тыдні ў гаспадарцы пабывалі замежныя спецыялісты, якія прапрацоўваюць фінансавы бок праекта.

Васіль АФАНАСІК.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.