Весткі з краязнаўчага музея

Ад выставы да выставы

На працягу мінулага года ў Слонімскім краязнаўчым музеі было падрыхтавана больш за дваццаць выстаў. Гэта, у першую чаргу, выстава “Радасць слова” – па ажыццяўленню адукацыйна-выхаваўчага праекта Беларускага Экзархата –  своеасаблівай праграмы па фарміраванню ў  школьнікаў духоўна-маральнага аспекту. Летась  у музей паступіў і адзін з галоўных экспанатаў –  падоранае Экзархатам факсімільнае выданне  “Святое Слуцкае Евангеліе” (1582 г.). З цікавасцю пазнаёміліся школьнікі і дарослыя  наведвальнікі з выставай работ мастака Казіміра  Кулеша “Мой погляд” і сумеснай фотамастацкай  выставай Андрэя Сідарава і Віталя Гіля пад  назвай “Думкі”. Выклікала зацікаўленасць слонімцаў і выстава міжнароднага ўзроўню з удзелам  пасольства Кітая “Нацыянальны касцюм”.

Галоўныя наведвальнікі – школьнікі

На працягу года музей актыўна працаваў са  школамі: наладжаны пазнавальныя экскурсіі і  наведванні музея школьнікамі, на якіх праведзена каля ста тэматычных заняткаў, прычым, як  для малодшых школьнікаў, так і для дашкольнікаў. Асаблівую цікавасць выклікала знаёмства з гісторыяй узнікнення і развіцця пісьменства  “Ад А да Я з гісторыяй Буквара” і інш. З вялікім  задавальненнем знаёміліся школьнікі з “Гісторыяй  у асобах”, вывучалі праз экспанаты рамёствы  продкаў, у прыватнасці, ганчарства і ткацтва.
Распрацаваная пераважна для школьнікаў экскурсія “Старажытны Услонім” карыстаецца не меншай папулярнасцю і ў дарослых экскурсантаў.  Знаёмства з гістарычным цэнтрам горада адбываецца з выхадам да экскурсійных аб’ектаў.

Абрад – на стары лад

Традыцыйным у музеі стала правядзенне народных абрадаў. Летась, напрыклад, арганізавалі абрад вяселля “Ажаніцца, каб не журыцца”.  Музейныя работнікі выступілі ў ролі тамады не  горш за тэатральных акцёраў. Жаніхі і нявесты  запомняць свае вяселлі ў музеі. Асноўны фонд музея штогод папаўняецца  новымі экспанатамі, у тым ліку, прадметамі гарадскога побыту і этнаграфіі, якія падарылі  слонімцы. Акрамя таго, экспанатаў разнастайнага прызначэння на працягу года было закуплена на паўтара мільёна рублёў. Наведвальнікі з  задавальненнем знаёмяцца з тагачасным аздабленнем жылля гараджан.

Дапоўніць змест па тэлефоне

У нашай вобласці толькі ў Слонімскім краязнаўчым музеі ўстаноўлена сучаснае абсталяванне для счытвання дадатковай інфармацыі. Для  тых, хто хоча дапоўніць змест па вызначанай  тэме, падключана гукавая тэлефанія з  выкарыстаннем QR-кодаў. Многія наведвальнікі  выкарыстоўваюць гэту паслугу.

Анна ЦЫВІНСКАЯ.

0

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.