Выбары-2014

Якіх дэпутатаў і колькі неабходна выбраць?

Выбаршчыкам нашага раёна належыць выбраць 35  дэпутатаў у раённы Савет дэпутатаў, 4 дэпутаты — у абласны  Савет і 116 — у сельскія Саветы.

Каму два бюлетэні, а каму — тры

На выбарчых участках у дзень галасавання гарадскія  выбаршчыкі атрымаюць два бюлетэні — па выбарах дэпутата  абласнога Савета дэпутатаў і па выбарах дэпутата раённага  Савета. Сельскім выбаршчыкам, у адрозненне ад гарадскіх,  неабходна будзе запоўніць тры бюлетэні. Бо акрамя дэпутатаў  абласнога і раённага Саветаў дэпутатаў, ім неабходна выбраць  і дэпутата сельскага Савета.

Пачалося вылучэнне

Да 10 лютага ўключна працягнецца вылучэнне кандыдатаў  у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў 27-га склікання.  Вылучаць народных выбраннікаў маюць права палітычныя  партыі, працоўныя калектывы і грамадзяне шляхам збору подпісаў. Апошні спосаб вылучэння — самы працаёмкі. Бо трэба пахадзіць па дамах ці кватэрах і што называецца, дастукацца да сэрцаў выбаршчыкаў. З другога боку, перавага тут у тым,  што падчас збору подпісаў члены ініцыятыўнай групы могуць  пазнаёміць выбаршчыкаў з асобай патэнцыяльнага дэпутата.
За кандыдата, які мае намер вылучацца ў абласны Савет, неабходна сабраць не менш чым 150 подпісаў, у раённы — не  менш чым 75, у сельскі — 20.

Пададзены заявы аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп

Не пазней 16 студзеня неабходна было падаць заяву ў тэрытарыяльную выбарчую камісію аб рэгістрацыі ініцыятыўных  груп па зборы подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдата ў  дэпутаты. На 17 гадзін 16 студзеня былі пададзены 44 заявы  аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп.

Заканчваецца фарміраванне выбарчых участкаў

Да 21 студзеня павінны быць сфарміраваны выбарчыя  ўчасткі. Участковыя камісіі неабходна сфарміраваць да 5 лютага ўключна.

Алена Афанасік.

0

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.