Залог доўгага жыцця — праца і дабрыня

++++IMG_0434

На Слонімшчыне цяпер пражывае 9 чалавек, хто  нарадзіўся сто і больш гадоў назад. Самая маладая сярод  іх — Дар’я Сцяпанаўна Чарняк. Яна нарадзілася 1 студзеня 1914 года. Усё жыццё прарабіла ў жывёлагадоўлі калгаса  “Кастрычнік” (цяпер — філіял “Паўлава-Агра” ААТ “Слонімскі  мясакамбінат”. Рана засталася без мужа, які не вярнуўся з  фронту. З другім спадарожнікам жыцця паставіла на ногі траіх  дзяцей. Сакрэты даўгалецця бачыць у працы і дабрыні. Цяпер Дар’я Сцяпанаўна жыве ў дочкі ў Азярніцы.  Павіншаваць юбілярку прыехалі з кветкамі і падарункамі  кіраўнік філіяла “Паўлава-Агра” ААТ “Слонімскі мясакамбінат”  Ігар Рыжко, работнікі сацыяльнай службы раёна. Дар’я  Сцяпанаўна была кранута ўвагай, сардэчна дзякавала і з  келіхам шампанскага выказала гасцям цёплыя калядныя  пажаданні.

Васіль АФАНАСІК.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.