Ад Вечнага агню — на дзяжурства

У чацвер а 17-й гадзіне ля Вечнага агню (які, нагадаем, цяпер будзе гарэць пастаянна) сабралася многа людзей у міліцэйскай  форме, а таксама вучні юрыдычнага класа ліцэя. Як патлумачыў  начальнік аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі райаддзела міліцыі Уладзімір Ярашэвіч, зараджаецца новая традыцыя:  перад заступленнем на дзяжурства нарады міліцыі час ад часу будуць праходзіць інструктаж у свяшчэнным месцы — ля помніка воінувызваліцелю. У гэтым і патрыятычны сэнс: з такой жа мужнасцю, як  і франтавікі, якія адстойвалі свабоду Айчыны, міліцыянеры павінны  берагчы яе спакой сёння.

Васіль АФАНАСІК.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.