Максімум увагі — праблемам людзей

+++++++IMG_1424

Чарговая планёрка ў райвыканкаме пачалася з інфармацыі аб трагедыі на пажары. У вёсцы Паўлавічы ў агні загінула  жанчына. Гэта ўжо чацвёртая ахвяра агню з пачатку года  (за ўвесь мінулы год таксама было чацвёра загінуўшых).
Спецыялісты высвятляюць прычыну пажару. Не так даўно  інспектары правяралі дом і ніякіх заўваг па супрацьпажарнаму стану не мелі. Старшыня райвыканкама Алег Таргонскі  звярнуў увагу на эфектыўнасць гэтых праверак і запатрабаваў у вёсках правесці сходы з жыхарамі, іншыя мерапрыемствы, у тым ліку і дадатковыя падворныя абходы. Абмеркавана пытанне прыцягнення аб’ектаў, якія не  выкарыстоўваюцца, у вытворчы абарот. Дом фальклору ў Прырэччы,  жылы дом на вуліцы Падлесная ў Слоніме і памяшканне кацельні  ў Кастровічах у хуткім часе “набудуць” новых гаспадароў. Даволі вялікая колькасць зваротаў грамадзян разгледжана і на  чарговай планёрцы.
Жыхар дома на вуліцы К. Маркса звярнуўся са скаргай аб тым,  чаму суседу дазволілі пракласці камунальныя сеткі, а яму – не.  Справа ў тым, што дазвол быў дадзен яшчэ да таго, як па генплану развіцця горада насупраць Дома Саветаў запланавалі будаваць цэнтральную плошчу, і ў сувязі з гэтым на вуліцы К. Маркса  трэба будзе знесці тры дамы (з аднаго з іх і паступіла скарга). Старшыня райвыканкама адзначыў, што вельмі многа ў Слоніме  марылі зрабіць пад “Дажынкі”. Быць ім ці не быць у бліжэйшыя гады – вялікае пытанне, таму трэба закасваць рукава і працаваць!  Не знята з парадку дня будаўніцтва воднага палаца, цяпер прапрацоўваюцца іншыя варыянты яго будаўніцтва. У горадзе няма  плошчы, дзе можна праводзіць масавыя мерапрыемствы.
– Давайце прымем канчатковае рашэнне: будзем будаваць  плошчу насупраць Дома Саветаў ці не? – звярнуўся да прысутных Алег Таргонскі.
Прыняўшы прынцыповае станоўчае рашэнне, старшыня райвыканкама даў даручэнне ў бліжэйшы час унесці прапановы па  забеспячэнню жыллём людзей, дамы якіх плануецца знесці.
Жыхарка вуліцы Гагарына, інвалід, просіць перанесці прыпынак ад яе дома, бо ўзнікаюць праблемы з заездам ды і з уваходам  у двор.
Як высветлілася, праблема існуе. Прыпынак зроблен, як кажуць, законна, але праектанты не ўлічылі чалавечы фактар. Кіраўнік  раёна даручыў адпаведным службам у тыднёвы тэрмін разгледзець сітуацыю і прыняць рашэнне.
Праблема з “барадой” – вынас трубы вадавода з агарода  слонімца. У свой час і той, хто пракладваў трубу, і той, хто будаваў  дом, дапусцілі пэўныя парушэнні. Трэба выносіць яе і з суседняга  ўчастка – там яна наогул ляжыць пад гаражом.
Даручана адпаведным службам рыхтаваць праектна-каштарысную дакументацыю на вынас вадавода. На допіс жыхаркі вёскі Грынкі зрабіць рамонт у доме даху і балкона прынята рашэнне абавязаць СВК “Дружба-Агра” выканаць  работы ў першым паўгоддзі гэтага года.  Скарга на няправільны рамонт даху прыйшла ад жыхароў дома 71Б з вуліцы Пушкіна, з-за чаго зімой у кватэрах холадна, а  летам – не дыхнуць. Візуальна, як далажылі на планёрцы, рамонт  зроблен дыхтоўна. Старшыня райвыканкама даў даручэнне спецыяльнай камісіі дэталёва праверыць дом, і калі там дапушчаны  хібы ў час рамонту, ухіліць іх за кошт вінаватых.
“Праблемным” аказаўся на гэтай вуліцы пасля рамонту і дом  № 16. На працягу тыдня і тут павінна выявіць усе праблемы і вынесці свае прапановы спецыяльная камісія. Як, дарэчы, і па адным з дамоў на вуліцы Палявая.
На планёрцы разгледжаны і іншыя пытанні. Старшыня даручыў  свайму першаму намесніку ўзяць на асабісты кантроль расходаванне сродкаў, якія выдаткоўваюцца гаспадаркам на набыццё  запчастак, ГЗМ, угнаенняў на перыяд веснавых работ. На гэтым тыдні ў суботу гаспадаркі будуць прадстаўляць і абараняць у сельгасупраўленні свае бізнес-планы. У іх дакладна павінны быць прапісаны планы па выкананню прагнозных паказчыкаў, па фінансаваму аздараўленню.
Алег Таргонскі даручыў правесці на гэтым тыдні нараду па праблемах футбольнага клуба “Слонім”.
Прапанавана таксама ў адзіны дзень інфармавання наведаць  як мага больш калектываў. Людзі павінны максімальна ведаць,  чым займаецца ўлада.

Васіль АФАНАСІК. 

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.