У мароз сагрэе… Чырвоны Крыж

З надыходам моцных маразоў у памяшканні, дзе размясцілася раённая арганізацыя таварыства Чырвонага Крыжа, – на вуліцы  Даватара, 2а, пачаў дзейнічаць пункт для аказання дапамогі тым,  хто замярзае на вуліцы. Валанцёры, якія тут дзяжураць, прапануюць наведвальнікам гарачы чай.
– Акцыю “Рэагуем на моцныя маразы” праводзім сумесна з  райаддзелам па надзвычайных сітуацыях, міліцыяй, цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, – расказвае выконваючая абавязкі старшыні раённай арганізацыі таварыства Чырвонага Крыжа Людміла Іванова. – Разам з прадстаўнікамі гэтых служб  і валанцёрамі практыкуем выезд у розныя кропкі горада. Так, на днях пабывалі ў раёнах вакзала, магазіна “Верасок”. Жадаючых  пачаставалі гарачым чаем і лапшой “Ролтан”.

Алена АФАНАСІК.

0

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.