Уцечкі газу не было

У мінулы чацвер у сярэдзіне дня ў Слоніме быў чутны пах газу.  Некаторыя аўтамабілісты нават рэзка спыняліся, адчуўшы ў салоне нібыта пах бензіну. Што ж здарылася?
Сітуацыю праясніў начальнік філіяла ўпраўлення магістральных  газаправодаў Юрый Бяссонаў. Аказваецца, у Дзятлаве вядуцца работы на газавым аб’екце. У Слонім перавозілася абсталяванне з адарантам — рэчывам, якое дабаўляецца ў газ для паху (каб чуць пах, калі  здарыцца ўцечка газу). Гэтага рэчыва трэба велізарная колькасць на  вялікі аб’ём газу, каб быў чутны пах. У час руху аўтамабіля з адарантам  па Слоніму, здарылася невялікая ўцечка адаранту, паху якога вадзіцель  у час руху не адчуў. Але ў бязветранае надвор’е пах распаўсюдзіўся па  гораду і яго адчулі многія. Пазванілі ў аварыйную. Як адзначыў Юрый Бяссонаў, уцечкі газу не было, а адарант ні  чалавеку, ні навакольнаму асяроддзю небяспекі не ўяўляў.

Васіль АФАНАСІК.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.