Гераіні Слонімскага краю

+++04_07_03_SV

Любоў Пятроўна Казлоўская — поўны кавалер ордэна Працоўнай Славы, што прыроўнена да звання Героя  Сацыялістычнай працы, — адзіная ў раёне і вобласці. Яна  — былая загадчыца Азярніцкай свінафермы. Дасягненні  Любові Пятроўны ў працы цяжка перавысіць і ў наш час пры  сучасных тэхналогіях у жывёлагадоўлі. А ўсё таму, што яе  прыродны талент тэхнолага і арганізатара памнажаўся на  самаадданую працу. Жанчына за грамадскае перажывала  больш, чым за сваё. Гэта як на фронце, калі героі аддавалі  жыцці за родную краіну.
У яе ўсё тая ж чароўная ўсмешка, што была каля чатырох дзесяцігоддзяў назад, калі знакамітая трактарыстка  Слонімшчыны Марыя Жарко стала пераможцай Усесаюзнага тэлевізійнага конкурсу “А ну-ка, девушки!”. Так хацелася сфатаграфаваць Марыю Іванаўну ў яе знакамітым берэце. Толькі і берэт, і ганаровая стужка пераможцы маскоўскага  конкурсу даўно ў краязнаўчым музеі. А кавалер дзяржаўных  узнагарод Марыя Жарко, якая праславіла працай і талентам родны край, заслужыла адпачынак. Аднак гераіня і сёння ў страі: у СВК імя Дзяржынскага Марыя Іванаўна — адна  з лепшых даглядчыц жывёлы. І гады не змаглі прытупіць яе  камсамольскі запал.
Са святам, мілыя Гераіні! Вы — гордасць Слонімшчыны!

Васіль АФАНАСІК.

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.