Один комментарий к “Не оставайтесь равнодушными”

  1. Іван:

    Шаноўны спадар Афанасік! Мяркую, дарэмна Вы так непачціва да беларускай мовы тройчы грэбліва паўтарылі «зварот». Ваша права на якой мове пісаць свае «обращэнія», але калі чалавек да Вас звяртаецца на мове тытульнай нацыі, то кпіць з гэтага выхаванаму чалавеку не належыць. І яшчэ здзіўляе Ваша здзіўленне наконт дзейнасці некаторых партый,за дзейнасць ад імя якіх у нас звальняюць з працы. Ці Вы праўда гэтага не ведалі? А за падарункі дзецям сяброў партый могуць адміністрацыйна пакараць. Ды і ствараюцца партыі для удзелу ў выбарах, а не для дабрачыннасці. Што тычыцца Вашых аб’яў, то колькі іх здзіралі ў мяне ў свой час «невядомыя», а службовыя асобы тлумачылі, што гэта зрабілі выбаршчыкі. Магчыма і вашы аб’явы камусці не спадабаліся, не трэба не ведаўшы вінаваціць супернікаў.

Добавить комментарий