Саветы сфарміраваны

++++IMG_2431

++++IMG_2398

У нядзелю адбыліся выбары дэпутатаў мясцовых Саветаў. Прайшлі яны на Слонімшчыне спакойна і канс-
труктыўна.
Ва ўсе сельскія Саветы і па чатырох акругах у абласны Савет  галасаванне было безальтэрнатыўным. Па шасці з 34-х акруг у  раённы Савет выбары былі альтэрнатыўныя. У галасаванні па выбарах дэпутатаў у раённы Савет прыняло ўдзел 69,6%, абласны  — 72,4%, у сельскія — 93,2% выбаршчыкаў. Выбраны дэпутаты па  ўсіх акругах, дзе прайшлі выбары.  Шматлікія назіральнікі ад грамадскіх  арганізацый парушэнняў заканадаўства падчас выбараў не выявілі.
Ніхто з прадстаўнікоў апазіцыі перамагчы на выбарах не змог. Вельмі  актыўна галасавалі сельскія жыхары. Многія вяскоўцы (па іх заявах)  галасавалі на даму.
Усюды на выбарчых участках працаваў гандаль. У Дзераўной, Жыровіцах і іншых месцах выбаршчыкаў  весялілі майстры сцэны.
Мясцовыя Саветы дэпутатаў  сфарміраваны. Цяпер справа за канкрэтнай дэпутацкай работай.

Васіль АФАНАСІК.

0

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.