Свае навіны

Месячнік пажарнай  бяспекі

Распараджэннем старшыні райвыканкама з 1 да 31  сакавіка ў раёне праводзіцца месячнік пажарнай бяспекі.  Распрацаваны план мерапрыемстваў, згодна з якім  зацікаўленыя службовыя асобы і актывісты грамадскіх  арганізацый павінны пастарацца дайсці да кожнага чалавека, асабліва з групы рызыкі, з тлумачэннямі аб строгім  выкананні правіл пажарнай бяспекі. Раён захліснула вогненная навала — з пачатку года ў агні загінуліа пяць чалавек.

Які гаспадар у вадаёмаў?

У раёне цяпер здадзены ў арэнду 21 вадаём, але толькі  некалькі арандатараў па-сапраўднаму займаюцца рыбаводствам. Затое практычна ўсе забараняюць лавіць рыбу мясцоваму насельніцтву і нават купацца. Сесія раённага Савета дэпутатаў разгледзела пытанне выкарыстання водных  аб’ектаў. Па-першае, усе вадаёмы павінны мець гаспадара.  Па-другое, вырашана распрацаваць адзіны дагавор арэнды, у якім быў прапісаны дазвол мясцоваму насельніцтву і  купацца ў арэндаваным вадаёме, і лавіць рыбу вудай. Раённаму выканаўчаму камітэту даручана прааналізаваць  дзейнасць кожнага арандатара водных аб’ектаў. Пад ахову таварыства Раённай арганізацыі паляўнічых і рыбаловаў падоўжаны  тэрмін арэнды паляўнічых угоддзяў на плошчы амаль 105  тыс. гектараў. Сесія райсавета дэпутатаў прыняла рашэнне разам з падаўжэннем тэрміну арэнды прыняць меры па  перадачы паляўнічым гаспадаркам кіламетровай “нічыйнай”  зоны вакол горада, у якой “вольнічаюць браканьеры”.

Адбор на спартакіяду

Учацвер і пятніцу ў лёгкаатлетычным манежы нашага  горада два дні доўжылася абласное першынство па лёгкай атлетыцы сярод юнакоў і дзяўчат. 19 каманд (па сем  спартсменаў) аспрэчвалі асабіста-каманднае першынство. Па выніках спаборніцтваў будзе складзена зборная  вобласці, якая прыме ўдзел у рэспубліканскай спартакіядзе  школьнікаў у Віцебску.

Васіль АФАНАСІК.

Снова жертва пожара

25 февраля в 22-10 в центр оперативного управления  Слонимского РОЧС поступило сообщение о пожаре в жилом доме, расположенном на ул. 17-го Сентября в Слониме.  Прибыв на место вызова в 22-15 спасатели обнаружили  загорание внутри жилого одноэтажного деревянного дома.  В жилой комнате на полу возле кровати обнаружили обгоревший труп гражданина К., неработающего. В доме он  проживал с гражданкой также неработающей, которая на  момент пожара отсутствовала. Со слов соседей, К. злоупотреблял спиртными напитками.  Причина пожара устанавливается.

Олег ГЕРАСИМЧИК, инспектор ГПиО 
Слонимского РОЧС.

І якасць, і колькасць

Сёлета калектыў Слонімскай друкарні не зніжае колькасць аказваемых паслуг. Нядаўна тут набылі за ўласныя  сродкі дроташвейную машыну коштам 86 мільёнаў рублёў.  Гэта дазволіць павысіць якасць выпускаемай прадукцыі і  павялічыць аб’ёмы вытворчасці. Новую машыну абслугоўвае аператар Раіса Паўлаўна  Ціханава.

Аліна ЧАРНЫШ.

Пасля месячніка па ГА — канікулы

З 1 сакавіка ва ўстановах адукацыі пачынаецца месячнік  абароны жыцця і здароўя дзяцей. Завершыцца ён традыцыйным Днём грамадзянскай абароны 21 сакавіка. З 22 сакавіка пачнуцца веснавыя школьныя канікулы,  якія працягнуцца па 30-е сакавіка ўключна. Пачынаецца Вялікі пост Завяршаецца Масленіца. Заўтра — Даравальная нядзеля, калі набожныя вернікі просяць адзін у аднаго прабачэння за ўсе крыўды і непаразуменні, каб з чыстым сумленнем  і мірам у душы ўступіць у Вялікі пост. Ён будзе доўжыцца з  3 сакавіка да 19 красавіка. Звярніце ўвагу, што сёлета праваслаўная і каталіцкая  Пасха будуць адзначацца ў адзін дзень — 20 красавіка.

Алена АФАНАСІК.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.