Аляксей Шубянок: Прыемна, што ў Слоніме футбол падтрымліваюць

+++1+++IMG_3237

Сёння стартуе чэмпіянат  краіны па футболе ў першай лізе. Футбольны клуб “Слонім”  на сваім полі прымае “Бярозу-2010”. Напярэдадні чэмпіянату  галоўны трэнер Аляксей Шубянок расказаў, як каманда рыхтавалася да сезона.
– Аляксей, пасля мінулагодняга  не зусім удалага выступлення каманды газавая кампанія скараціла  фінансаванне клуба. Каманда ў канцы сезона практычна распалася.
Клуб не зарабіў летась 20% ад свайго бюджэту і, вядома, у гэтым годзе  разлічваць на бюджэтныя сродкі не  можа. тым не менш каманда захавана і стартуе ў чэмпіянаце.
– Хацеў бы пачаць з таго, што  сёння мала ў якіх клубах няма праблем з фінансамі. Прыемна, што ў  Слоніме, нягледзячы на адсутнасць  бюджэтнага фінансавання, і райвыканкам, і працоўныя калектывы, і  некаторыя прыватныя фірмы падтрымалі клуб і каманда захавана, за што ад нас усім шчырае дзякуй. Дарэчы, упраўленне магістральных газаправодаў і цяпер падтрымлівае нас: бясплатна трэніруемся на штучным полі, нам выдзяляюць аўтобус і інш.
Футбольныя традыцыі ў Слоніме  даўнія і было б няправільна пакінуць горад без футбола. Тым больш, што нашы спартыўныя школы даюць футболу нямала здатных ігракоў.
– Хто застаўся з мінулагодняга  саставу ў камандзе?
– Каманду пакінулі 14 футбалістаў. Засталіся абаронцы Яўген  Снапко, Анатоль Жукаў, варатар Яўген Мялік, паўабаронцы Дзмітрый  Харытановіч, Андрэй Арочка, Ягор  Сакалоўскі, Аляксандр Пузач, Мікалай Каленік, нападаючыя Дзмітрый  Юзвовіч, Аляксандр Жэгала.
– Як прайшла падрыхтоўка да  сезона?
– Пазнавата прыступілі да  вучэбна-трэнеровачнага працэсу  – заўсёды збіраліся 15 студзеня,  а на гэты раз з-за няяснай перспектывы і адсутнасці ігракоў пачалі трэніроўкі пазней. Праглядалі  многіх, у тым ліку маладых мясцовых футбалістаў: нападаючага Сяргея Падрэцкага (1995 г.н.), абаронцу Аляксандра Жылінскага (1995  г.н.), варатара Станіслава Рупшыса (1995 г.н.), нападаючага Віктара  Берга (1994 г.н.).  Пры належных адносінах да работы, думаю, мясцовыя рабяты здольны сябе праявіць. Пакуль яны гуляюць за каманду ліцэнзіравання.
У трэніровачных матчах яны ўжо  гулялі. Хаця ў цэлым падрыхтоўчы  перыяд быў даволі скамечаны: хоць і стараліся тыднёвы цыкл завяршыць трэніровачнымі матчамі.  Але так здарылася, што трэніраваліся адны, а ў гульнёвыя дні прыязджалі на прагляд і ігралі другія. З  сур’ёзнымі сапернікамі гулялі мала. Адчувалася, што прыбаўлялі ад  матча да матча, давялося фарсіраваць функцыянальную падрыхтоўку. Пры недахопе людзей траўміраваўся Ягор Сакалоўскі (які зможа  прыступіць да трэніровак не раней,  чым праз месяц).
– Хто з навічкоў папоўніў  састаў?
– Згодна з палажэннем аб рэгламенце чэмпіянату ў камандзе першай лігі павінны гуляць і ігракі 1993  г.н. (і на замену павінен выходзіць  футбаліст такога ж і маладзейшага  узросту). Правым абаронцам будзе іграць Віктар Мянькоў (“СКВІЧ”),  1993 г.н. З дубля бабруйскай “Белшыны” запрасілі цэнтральнага паўабаронцу Аляксандра Блінца (1993  г.н.), са “Смаргоні” – варатара Віталія  Рыдлевіча. Запрасілі ў каманду абаронцу Вячаслава Палазніка, паўабаронцу Яўгена Курловіча, якія гулялі ў  свой час за “Камунальнік”, а таксама  абаронцу Аляксандра Красія з “Віцебска”, нападаючага Сяргея Герасіменку, які прайшоў школу “Дынама” (Мінск), паўабаронцу Дзмітрыя Марголенку са “СКВІЧа”. Ёсць добрыя  ігракі, пакуль слабая іх згулянасць.  Па рэгламенту чэмпіянату можам заявіць трох аматараў. Заявілі двух: варатара Уладзіміра Карнея і нападаючага Алега Герасімчыка.
– Трэнерскі штаб, ведаю, значна скарочаны. Хто будзе кіраваць  камандай акрамя галоўнага трэнера?
– Аляксандр Кадаўбік – дырэктар клуба, Аляксандр Гусар адказвае за маладзёжны футбол, Іван  Барташэвіч — трэнер-масажыст.
– З якім настроем пачынаем  сезон?
– Балельшчыку не важна, якія  праблемы існуюць у клуба. Каманда ёсць і балельшчык хоча бачыць  футбол. Цяпер усё залежыць ад  нас. Прэтэнзій да рабят на трэніроўках няма. Усе стараюцца. У кожнага  ёсць свае амбіцыі. Усе 16 каманд лігі  пачынаюць з ліку на табло 0:0. А сам  чэмпіянат пакажа хто чаго варты. Мы  ставім сабе задачу выступіць лепш,  чым у мінулым сезоне. Запрашаем аматараў футбола  падтрымліваць сваю каманду на  ўсіх матчах чэмпіянату.

Василий АФАНАСИК.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.