Коўш экскаватара ўзняў астанкі

+++IMG_3048

+++IMG_3049

Недалека ад камвольна-прадзільнай фабрыкі побач з шашой пры пракладцы водаправода ўчора экскаватар выкапаў астанкі людзей. Сумнення няма – гэта ахвяры першых дзён вайны, падобных безыменных магіл уздоўж дарогі на Брэст яшчэ мноства. У мінулым годзе каля Азгінавіч паднялі астанкі больш чым 90 чалавек толькі з аднаго захавання. На гэты раз пакуль невядома колькі ў гэтым месцы пахавалі воінаў у першыя дні вайны. Пошукавікі прыедуць у пачатку наступнага тыдня, а пакуль месца знаходкі ахоўваецца міліцыяй. Сярод выкапаных астанкаў, якія знаходзяцца на глыбіні крыху больш метра, рэшткі абутку процівагазаў, некалі поўных вінтовачных абоймаў і інш. Мяркуючы па знаходках, вельмі верагодна, што загінулі тут матацыклісты або воіны з падраздзялення НКУС. Не выключана, што загінулі тут воіны са стралковых дывізій другога эшалона фронта, якія сутыкнуліся з ворагам на мяжы Слоніма.

Васіль АФАНАСІК.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.