Лідары з СВК «Міжэвічы»

+++IMG_3645

На палях раёна працягваецца пасяўная кампанія, земляробы вядуць догляд пасеваў збожжавых культур, лугоў і  пашаў. Многія сельскія працаўнікі ў полі з ранку да вечара —  бо ў многім будучы ўраджай залежыць ад вясновай якаснай  апрацоўкі глебы, належнага насення, сяўбы па тэхналогіях.  Навука і энерганасычаная тэхніка сёння добры стымул  селяніну, але прыказка “Што пасееш, тое і пажнеш” актуальна і цяпер. Вось і стараецца хлебароб усё паспець зрабіць у тэрмін. Сапраўднаму земляробу і кантралёр з боку не патрабуецца, бо  ёсць свой, унутраны — рабочае сумленне. Пакуль пасяўная ў разгары, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК  Аляксандр Хворык практычна штодзённа  спяшыць у поле, каб уручыць старанным  механізатарам Ганаровыя граматы і прэміі за  працу. Чарговы выезд быў у СВК “Міжэвічы”.  Там вызначыліся адразу два механізатары.  Мікалай Лабар унёс мінеральныя ўгнаенні  больш чым на 3 тысячы гектараў. Праўда, у дзень нашага прыезду ў гаспадарку, ён ужо працаваў на падрыхтоўцы глебы да  сяўбы льну. А вось Мікалай Аляхновіч працягваў уносіць на  палі арганіку. Яе лягло ў глебу каля 13-ці тысяч тон. Столькі  ў раёне не ўнёс ніхто.

Васіль АФАНАСІК.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.