Мiтрапалiт Павел наведаў Слонiмшчыну

+++Img_3735

Два дні Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Павел быў госцем Слонімшчыны. Прадстаяцель Беларускай праваслаўнай царквы свой візіт пачаў з Богаслужэння ў Свята-Успенскім саборы Жыровіцкага манастыра. Затым уладыку сустракалі ў  Жыровіцкай школе. Гэтая ўстанова адукацыі, як вядома, з’яўляецца рэспубліканскай пляцоўкай па духоўна-маральнаму  выхаванню школьнікаў. У гэты ж дзень Мітрапаліт Павел пабываў у Цэнтры культуры і адпачынку (РДК), дзе паглядзеў  пасхальны канцэрт, падрыхтаваны выхаванцамі нядзельнай школы прыхода ў гонар іконы Божай Маці “Спаручніца  грэшных”. Сёння візіт працягваецца з удзелу Мітрапаліта ў Божай літургіі ў Спаса-Праабражэнскім саборы Слоніма.
Падрабязней пра візіт Мітрапаліта Паўла раскажам у наступным нумары газеты.

Васіль АФАНАСІК.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.