На планёрцы ў райвыканкаме

Вызначаны пераможцы

На планёрцы ў рэжыме пасяджэння выканкама прынята  рашэнне па падвядзенню вынікаў спаборніцтва  прадпрыемстваў, арганізацый за лепшыя дасягненні ў  сацыяльна-эканамічным развіцці за 2013 год. Першых  месцаў з занясеннем на раённую Дошку гонару ўдастоены  ААТ “Упраўляючая кампанія холдынга “Слоніммэбля”, фабрыка мастацкіх вырабаў, Слонімская друкарня, СПМК-64 і  цэнтральная раённая бальніца.

Красавік — месяц добраўпарадкавання

Старшыня райвыканкама запатрабаваў ад старшынь  сельвыканкамаў, кіраўнікоў службаў і арганізацый навесці  парадак у горадзе і вёсках. Прывёў прыклады з вёсак Піронім,  Глоўсевічы, дзе трапляюцца на вочы такія “краявіды”, што  проста сорамна. І такіх месцаў, на жаль, нямала ў раёне.  Алег Таргонскі паставіў задачу: у бліжэйшыя два тыдні  ачысціць ад смецця, пустазелля населеныя пункты, а старшынь сельсаветаў абавязаў кожны месяц асабіста кантраляваць ход добраўпарадкавання па чарзе адной з вёсак  сельсавета. І яшчэ. Да 1 мая ўсе помнікі ахвярам вайны ў  раёне трэба прывесці ў належны стан. Грамадзянам трэба  навесці парадак у сваіх дварах да Пасхі.

Не парушайце спакой

Кіраўнік раёна абавязаў начальніка райаддзела міліцыі  навесці парадак на вуліцах горада, асабліва вечарам, каб не  насіліся з гулам і на павышаных скарасцях матацыклы і  аўтамабілі. Такая язда можа прывесці да бяды, падобнае  ўжо было ў Слоніме некалькі гадоў назад, калі загінуў  матацыкліст.

 Кантралюйце, што купляеце

Старшыня райвыканкама расказаў пра выпадак у РУСП  “Пераможац”, у якім набыта вагавая. Яе кошт — амаль 100  млн. рублёў. Прычым работа і матэрыялы каштавалі 23  мільёны, астатняе — накруткі… Падобных “прадаўцоў” у нас  хапае. І лепш з імі не звязвацца.  Дошкі інфармацыі — у кожную вёску Кіраўнік раёна паставіў задачу — у бліжэйшы час у кожнай вёсцы абсталяваць дошкі інфармацыі.

А дзе ж землекарыстальнікі?

За мінулы тыдзень выратавальнікі выязджалі на выклікі  15 разоў, з іх 11 разоў — на тушэнне сухой травы. Па існуючых  правілах гарэнне сухой расліннасці павінны тушыць  землекарыстальнікі. Але ніхто з іх у згаданых канкрэтных  сітуацыях самастойна агонь не тушыў.

Рознае

На планёрцы абмеркаваны іншыя праблемы жыцця раёна. У прыватнасці, кіраўнік раённай улады абавязаў падначаленых на працягу двух тыдняў падрыхтаваць адказы на  пытанні, узнятыя падчас нядаўняй сустрэчы з членамі клуба  “Надзея”.

Васіль АФАНАСІК.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.