Свае навіны

Сасновая алея апаясала сквер

Ужо некалькі разоў насаджваліся розныя дрэвы ў  скверы, што прымыкае да жылога мікрараёна “Энка”. Але  грунт “не прымае” ліставыя насаджэнні, спецыялісты раяць  пасадзіць там сосны.  Па ініцыятыве дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алы Сопікавай, на мінулым тыдні ў полі-скверы “высадзіўся дэсант лесаводаў”,  у складзе якога акрамя ініцыятара былі дэпутаты абласнога і раённага Саветаў — Мікалай Адамчык, раённага —  Сяргей Рагозік, Уладзімір Пастарнак, Васіль Афанасік, шмат  моладзі. Абапал сквера і дарогі з Косаўскага тракту да  жылога масіву былі высаджаны дзве тысячы маленькіх соснаў. Хай растуць яны на радасць людзям!

А. ВАСІЛЬЕЎ.

Букет, які просіцца ў рот

Помніце, як у вядомым мультфільме воўк у абмен на  малако падносіць казе бартар — букет палявых кветак. Каза з апетытам букет з’ела. У кабінеце дырэктара хлебазавода ў вазе на стале стаіць  букет кветак. На першы погляд, калі і не жывых, дык з мастацкім густам зробленых штучных. Толькі букет гэты  просіцца ў рот, бо зроблены не з нейкай там пластмасы.  Аснова яго — мука. Мясцовыя ўмельцы-кандытары вырабілі цуда-кветкі з пасцілы.

Васіль АФАНАСІК.

З выстаўкі — з Дыпломамі

Пераможцам абласной выстаўкі дэкаратыўна-прыкладной і тэхнічнай творчасці ў чарговы раз стаў Жыровіцкі аграрна-тэхнічны каледж. Ён узнагароджаны Дыпломам II  ступені. Такіх жа Дыпломаў удастоены зернедрабілка, рэгулятар магутнасці люмінесцэнтных лямп, вучэбны дапаможнік (электронны падручнік) і аўтаматычны рэверсіўны  выключальнік. Гэтыя экспанаты выраблены навучэнцамі ў  гуртках тэхнічнай творчасці пад кіраўніцтвам выкладчыкаў,  загадчыкаў лабараторый і кабінетаў каледжа. Лепшыя  распрацоўкі накіраваны на аналагічную выставу ў Мінск.

Алена АФАНАСІК.

О победе стихами

Недавно в литературной гостиной центра социального  обслуживания населения Слонимского района прошла  встреча ветеранов Великой Отечественной войны и труда  с местным писателем-юмористом Николаем Емельянчуком. Николай Антонович прочитал свои стихи. В творческом багаже нашего земляка насчитывается уже несколько книг «Емелины заморочки», «Проза жизни», «Юмористические рассказы». Стихи о Победе читала слонимчанка Тамара Петелина.
– Пожилых людей, ветеранов Великой Отечественной  войны, мы приветствовали цветами, – рассказала специалист по социальной работе ЦСОН Любовь Дюбенко.

Юные таланты

Методист Слонимского районного центра творчества  детей и молодежи Наталья Якута сообщила об участии  своих воспитанников в ХХ областном фестивале-конкурсе  «Таленты Прынямоння-2014». Успешным было выступление в гала-концерте фестиваля, который состоялся в Гродненском государственном Дворце творчества детей и молодежи. Коллектив эстрадно-спортивного танца «Экспромт» покорил сердца жюри исполнением танца «Мгновение» и награжден Дипломом І степени.

Алина ЧеРНЫШ.

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.