Узнагарода знойдзе героя ўсюды

+++IMG_3478

У сельгаспрадпрыемстве “Новадзявяткавічы” трэба пасеяць 1810 га збожжавых, 600 га кукурузы на зерне ды 1000 га  на сілас і зялёны корм жывёле. Іншыя гаспадаркі раёна сяўбу  збожжавых завяршылі, а ў “Новадзявяткавічах” на мінулы чацвер з 1810 га збожжавых (без кукурузы на зерне) было пасеяна каля 1400 га. Цяжкая склалася тут фінансава-эканамічная  сітуацыя. Зямля — яна ўсюды наша і павінна даваць аддачу. Таму раённая ўлада вырашыла, што іншыя гаспадаркі  павінны дапамагчы сельгаспрадпрыемству. Дапамога прыйшла з многіх арганізацый, нават з-за межаў раёна. Прыехаў дапамагаць сеяць на сваім “Джон-Дзіры” і вопытны механізатар з СВК “Сянькоўшчына” Сяргей Пракаповіч.  Ён у сваёй гаспадарцы пасеяў хлеб больш чым на 500 га і  тут засеяў ужо не адну сотню гектараў. Хоць хлебароб не  зусім задаволены якасцю ворыва, але працуе старанна.  Яго руплівую працу заўважылі і ў раёне. Старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрама Аляксандр Хворык  прама ў полі ўручыў здатнаму механізатару Ганаровую грамату і прэмію.

Васіль АФАНАСІК.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.