Валанцёры

++++IMG_3078

Аня Васілеўская (злева на здымку) родам з Баранавіч, Саша Лазарава — з Ляхавіч. Навучэнкі медкаледжа  яшчэ ў школе займаліся валанцёрскай дзейнасцю. Кожнае наведванне ветэранаў вайны было для дзяўчат  надзвычай уражлівым. Хацелася слухаць і слухаць аповеды жывых сведкаў пра гераізм моладзі ў час вайны.  Валанцёры дапамагалі сваім падапечным: прыбіралі ў доме, палолі агарод, хадзілі ў аптэку па лекі, за пакупкамі  ў магазін.
Выбіраючы прафесію медработніка, Аня і Саша і не думалі, што ў медкаледжы зноў будуць валанцёрамі.  Як аказалася, у гэтай навучальнай установе патрыятычнай рабоце надаецца не менш увагі, чым вучобе. І  зноў такія жаданыя сустрэчы з тымі, каму патрэбны клопат і ўвага. Добрыя справы дзяўчаты робяць па  поклічу сваёй душы.

Васіль АФАНАСІК.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.