Знакамітасці прынялі манаскі пострыг

+++++1

Ва Успенскім саборы ў Жыровіцах Патрыршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Павел здейсніў манаскі пострыг знакамітага беларускага філосафа, паэта, публіцыста інака Мікалая Бембеля. Інак Мікалай атрымаў новае імя ў гонар свяшчэннапакутніка Іаана Рыжскага.
Варта адзначыць, што інак Мікалай актыўна займаецца выдавецкай дзейнасцю. З-пад яго пяра выйшла сем кніг. Сярод іх: «Роднае слова i маральна-эстэтычны прагрэс» (1985, Англія), у якой аўтар сабраў меркаванні людзей пра беларускую мову, «Рэха малітвы» (1988, Нью-Ёрк), «Мне не цябе шкада, а тваю маці» (2009), «Крэсіва» (2012) і інш. Таксама ён рэгулярна рыхтуе да выдавецтва багаслоўскалітаратурны лісток «Жыровіцкая абіцель».
У гэты дзень таксама прыняў пострыг Феакціст (Чайкоўскі), вядомы футбаліст, які выступаў у складзе зборнай СССР. Новае імя, якое атрымаў стаўленнік – Паўлін, у гонар свяшчэннапакутніка, архіепіскапа Паўліна Магілёўскага. Успрыемнікам новых братоў абіцелі стаў духаўнік Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра ігумен Авель.
Цікава, што гэтым разам упершыню за ўсю гісторыю пострыга ў Жыровіцкім манастыры стаўленнікам было вырашана даць імёны святых, якія былі прылічаны да ліку святых навамучанікаў і іспаведнікаў Расійскіх і прызначаны да агульнацаркоўнага шанавання ў апошнія дзесяцігоддзі.

0

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.