На планёрцы ў райвыканкаме

Адсвяткавалі дастойна

Старшыня райвыканкама Алег Таргонскі адзначыў, што святочныя мерапрыемствы,  прысвечаныя Дню Перамогі, прайшлі ў Слоніме дастойна.

Насычаны тыдзень

На планёрцы абмеркаваны ход падрыхтоўкі да фестывалю “Паланэз”. Ён пачнецца  ў суботу, 17 мая. У фестывалі плануецца ўдзел 31 творчага калектыву (каля 500 чалавек)  з Літвы, Польшчы, Беларусі. Учора ў раёне працавала пастаянная камісія Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага  сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры і навуцы.  На гэтым тыдні пройдзе конкурс мнагадзетных сямей і іншыя мерапрыемствы.

Ці ўсюды можна купацца?

Як сказана ў рашэнні райвыканкама, у горадзе толькі адно ўзаконенае месца для  купання — на вадаёме, што на вуліцы Баграціёна. Там ёсць выратавальная служба і  неабходная пляжная атрыбутыка. Але колькі б таблічак з надпісам “купанне забаронена”  ні ставілі, людзі купаюцца і на Альбярцінскім возеры, і на так званым Салдацкім, і ў іншых  месцах. Старшыня райвыканкама абавязаў спецыяльную камісію выехаць на месцы  “неўзаконеных” купанняў і праз тыдзень унесці свае прапановы аб тым, што зрабіць,  каб можна было пайсці насустрач адпачываючым на вадаёмах.

Неабходна паскарэнне

Кіраўнік раёна выказаў незадаволенасць ходам праектных работ па падрыхтоўцы да  “Дажынак”. Дадзена даручэнне пачынаць работы па рэканструкцыі ўезду ў горад на  Брэсцкай вуліцы.

Праблем быць не павінна

У апошні час у магазінах стала менш каўбасных вырабаў, у той час, як мясакамбінат  павялічыў іх выпуск удвая. На планёрцы прагучала інфармацыя, што праблема вырашана  і асартымент каўбас у магазінах павялічыцца.

Рознае

На планёрцы былі ўзняты пытанні падрыхтоўкі да работы ў летні час дзіцячых лагераў  адпачынку. Для магазіна вёскі Міжэвічы (пра які гучала крытыка на мінулых планёрках)  закуплена новае абсталяванне і магазін будзе адпавядаць сучасным патрабаванням.  Такое ж абнаўленне чакае і іншыя магазіны сяла.

Васіль АФАНАСІК.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.