На планёрцы ў райвыканкаме

исполком+++

“Паланэз” удаўся

Чарговая планёрка пачалася з таго, што старшыня райвыканкама Алег Таргонскі выказаў падзяку ўсім, хто рыхтаваў Міжнародны фестываль “Паланэз” у Слоніме. Фестываль прайшоў  на высокім узроўні, у ім прыняло ўдзел 650 самадзейных артыстаў. Гасцей па-добраму ўразіла і арганізацыя фестывалю, і  чысціня горада, і, галоўнае, спакой у нашым грамадстве. Апошняе на сёння дарагога каштуе. Гэта імідж раёна, імідж усёй  краіны.

Догляд неналежны

Кіраўнік раёна выказаў незадаволенасць работай па догляду  за пасевамі. Да хімпраполкі льну ў раёне амаль не прыступалі,  патрабуе актывізацыі праполка іншых культур. Дарэчы, практычна ўпушчаны тэрмін нарыхтоўкі кармоў з люцэрны для грамадскай жывёлы. Не ўсюды падрыхтавана кормаўборачная тэхніка.

Будаўніцтва дома — не “ідзе”, а “паўзе”

На будаўніцтве 134-кватэрнага дома на праспекце Незалежнасці працуюць 4 арганізацыі: дзве — слонімскія, дзве — з-за  межаў раёна. Тэмпы будаўніцтва не вытрымліваюць крытыкі. І  гэта пры тым, што ў будаўнікоў не хапае аб’ектаў для работы.
У выхадны арганізацыі з-за межаў раёна працуюць, а будаўнікі  МПМК-164 — не. Дзіўная пазіцыя…

Якім быць вадаёмам?

Як мы ўжо паведамлялі, кіраўнік раёна даў даручэнне разабрацца з месцамі адпачынку на так званым Салдацкім возеры  і на Альбярцінскім. Па выніках работы камісіі ў сувязі з тым, што  цяперашні стан вадаёмаў не адпавядае ўсім неабходным патрабаванням, у першую чаргу для бяспекі людзей прынята рашэнне аб забароне купання і ў адным, і ў другім вадаёмах. Разам з  тым, людзі прыходзяць проста адпачыць да вады, пазагараць,  таму прынята рашэнне: на Салдацкім возеры на працягу двух  тыдняў устанавіць кабінкі для пераапранання, туалеты, урны  для смецця, ачысціць бераг.
На Альбярцінскім возеры на перспектыву (год-два) разгледзець магчымасць абсталявання зоны адпачынку з выратавальнай станцыяй і аб’ектамі інфраструктуры.

Даяркі з Украіны

На Міжэвіцкім жывёлагадоўчым комплексе цяпер працуюць  даяркі з… Украіны. Жанчыны, па водгуках кіраўніцтва, вельмі  стараюцца. Людзей радуюць нармальныя ўмовы жыцця і працы. Вось ужо прапісная ісціна: каб ацаніць як мы жывем, трэба  пабыць у суседзяў. Як тут не ганарыцца сваёй Беларуссю.

Да “Дажынак”

Старшыня райвыканкама даў даручэнне сваім намеснікам,  каб усе аб’екты, работу якіх яны курыруюць, да абласных “Дажынак” былі прыведзены ў належны стан. І за свае сродкі. На прывакзальнай плошчы неабходна збудаваць павеці на  пасадачных пляцоўках.

Пасля фінансавай бюджэтнай дапамогі

запрацавалі ўсе цэхі быткамбіната.

Чатыры лагеры

На перыяд летніх канікул школьнікаў будуць працаваць  кругласутачна — лагер “Лясны” (каля Паўлава) і тры лагеры ў  горадзе.

Сустрэча са старшакласнікамі

На наступным тыдні мяркуецца адбыцца сустрэча старшыні  райвыканкама з выпускнікамі школ.

Дзень сельсавета

На базе Сянькоўшчынскага сельсавета сёння павінен прайсці чарговы дзень сельсавета. Мяркуецца, што асноўная тэма  парадку дня — добраўпарадкаванне населеных пунктаў.

Васіль АФАНАСІК.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.