На планёрцы ў райвыканкаме

исполком+++

Васіль Сямёнаў — першы намеснік  старшыні райвыканкама

Чарговая планёрка пачалася з прадстаўлення новага першага намесніка старшыні райвыканкама начальніка  ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Васіля Яўстратавіча Сямёнава. Ён 1975 года нараджэння, мае дзве вышэйшыя адукацыі. Да назначэння працаваў у СВК “Малабераставіцкі элітгас” Бераставіцкага раёна.
Віншуем з назначэннем, Васіль Яўстратавіч!

Камісія высветліць

На планёрцы абмеркаваны ліст жыхароў дома № 27 з Тапалёвай вуліцы. У ім сказана, што ў доме працякае дах, абяцалі адрамантаваць яго ў 2013 годзе, але не зрабілі. Як патлумачыў дырэктар ЖРЭА Мікалай Сыантовіч, рамонт даху  быў зроблены працэнтаў на 80, праблем і скаргаў больш не  было. Іншыя дамы і прынятыя ў той час на баланс інтэрнаты  патрабавалі неадкладнага рамонту і туды былі накіраваны  сілы і сродкі.
Старшыня райвыканкама Алег Таргонскі яшчэ раз нагадаў: абяцаеце — зрабіце, не можаце зрабіць — не абяцайце. Прынята рашэнне: спецыяльнай камісіі абследаваць дом  і на наступнай планёрцы далажыць сітуацыю па даху.

Аграрыі не радуюць

Канец мая — перыяд вялікага малака на фермах. А таксама разгар нарыхтоўкі кармоў для жывёлы. На жаль, стан  спраў на сяле не задавальняе кіраўніка раёна. Малочныя  крынічкі ніяк не параўнаеш з малочнай ракой, малачко  прыбывае марудна.
Не асабліва радуе і касавіца траў. Надвор’е спрыяе, а сена  практычна не нарыхтоўваецца. Многія забылі, як селянін  спрадвеку за дні паўтара-два, часта паварушваючы валкі,  рыхтаваў духмянае сена. Сёння і тэхніка ёсць, а руплівасці,  гаспадарлівасці не хапае. А ў выніку трава не дасыхае да сена, але перасыхае для сенажу. Марна патрацім сродкі, сілы,  — а малака, мяса зноў можа не быць з-за няякаснага корму.

Рознае

Разгледжаны пытанні па ўзгадненню рэжыму работы  аб’ектаў гандлю ў вячэрні час і гандлю ў іх півам. Канчатковае рашэнне не прынята, вырашана выслухаць пажаданні  людзей, якія жывуць побач з гэтымі аб’ектамі. У той жа час і  моладзі трэба мець месцы адпачынку. Было б толькі ўсё культурна і разумна. Абмеркаваны ход выплаты ў калектывах зарплаты за красавік. Праблем тут больш у аграрнай галіне. 31 мая ў школах празвініць апошні званок для выпускнікоў.
Сёння павінна адбыцца сустрэча старшыні райвыканкама са старшакласнікамі. Сфарміравана праграма добраўпарадкавання горада да  абласных “Дажынак”. З панядзелка працуе камісія, якая пачала дваровыя абходы: уладальнікі прыватных дамоў не павінны застацца ў баку ад агульнай падрыхтоўкі горада да  сустрэчы гасцей, а, галоўнае, горад павінен увесь час быць  добраўпарадкаваным. Мы ж любім свой Слонім!

Васіль АФАНАСІК.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.