На планёрцы ў райвыканкаме

Не акупяцца транспартныя расходы

Чарговая планёрка пачалася з таго, што старшыня райвыканкама Алег Таргонскі паставіў задачу ўсім работнікам  упраўлення сельскай гаспадаркі (акрамя дыспетчара) неадкладна выехаць у гаспадаркі раёна, каб на месцы арганізаваць  работу па кругласутачнаму ўтрыманню дойнага статку на пашы. У пяці сельгаскааператывах па-ранейшаму дрэнна наладжаны працэс вытворчасці малака. Напрыклад, у СВК імя  Суворава амаль цэлы тыдзень усё малако ішло на завод  другім сортам. Нават транспартныя расходы не акупяцца.
Па-ранейшаму не завершаны асноўныя палявыя работы  ў РУСП “Новадзявяткавічы”. Кіраўнік раёна запатрабаваў  прыцягнуць да работы тэхніку з іншых арганізацый. У бліжэйшую суботу на базе СВК “Сянькоўшчына” мяркуецца прааналізаваць вынікі работы ў жывёлагадоўлі за  красавік і чатыры месяцы гэтага года.

Да канца мая

Такі тэрмін устанавіў старшыня райвыканкама Алег  Таргонскі кіраўніцтву райспажыўтаварыства для навядзення парадку (устаноўка кандыцыянераў, добраўпарадкаванне  тэрыторыі і інш.) у магазінах аграгарадкоў і іншых населеных пунктаў. Заклапочанасць кіраўніка мясцовай улады зразумелая. У горадзе адкрываюцца буйныя гандлёвыя прадпрыемствы, як жа будуць з імі канкурыраваць невялікія  магазіны, у тым ліку на сяле, калі культура абслугоўвання ў  іх будзе не на ўзроўні?

Быткамбінат у полі зроку ўлады

Быткамбінат блізкі да банкруцтва. Там зменены кіраўнік.  Старшыня райвыканкама распарадзіўся аказаць фінансавую  дапамогу гэтай арганізацыі для выхаду з крызісу.

Падрыхтоўка да “паланэза”

Праз два тыдні ў Слоніме пройдзе ў чарговы раз фестываль “Паланэз”. На планёрцы абмеркавалі ход падрыхтоўкі  да фестывалю.

Рознае

На планёрцы разгледжаны і іншыя пытанні, у прыватнасці,  падрыхтоўка да абласных “Дажынак”. Вельмі турбуе старшыню райвыканкама марудны ход будаўніцтва шматкватэрнага дома на праспекце Незалежнасці і будынка суда на  вуліцы Брэсцкая. Абмеркаваны шляхі па паляпшэнню тэмпаў  будаўніцтва.

Васіль АФАНАСІК.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.