У гонар людзей працы

+++100_9317

У драматычным  тэатры адбыўся ўрачысты сход грамадскасці  раёна, прысвечаны Першамаю — святу працы.  З віншаваннем да прысутных звярнуўся старшыня райвыканкама Алег  Таргонскі.
У першых радах у зале  — перадавікі вытворчасці,  лепшыя прадстаўнікі працоўных калектываў, чые  прозвішчы заносяцца на  раённую Дошку гонару.
Настае самы ўрачысты  момант: кіраўнік раёна ўручае калектывам — пераможцам мінулагодняга спаборніцтва за высокія дасягненні ў сацыяльна-эканамічным развіцці Пераходныя  сцягі і Дыпломы. Іх удастоены калектывы ААТ “Упраўляючая кампанія холдынга “Слоніммэбля”,  СПМК-64, райбальніцы,  фабрыкі мастацкіх вырабаў,  друкарні. Гэтыя прадпрыемствы і ўстановы і яшчэ ГУП  ЖКГ, ААТ “Слонімскі мясакамбінат”, філіял “Паўлава-Агра” ААТ “Слонімскі мясакамбінат”, Слонімскі вытворча-гандлёвы філіял ААТ  “Агракамбінат “Скідзельскі”  заносяцца на раённую  Дошку гонару.
28-мі слонімцам уручаны пасведчанні аб занясенні на раённую Дошку гонару.
Удзельнікаў урачыстасці вітала дэпутат Палаты  прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ала Сопікава.
Майстры сцэны Слонімшчыны далі канцэрт у гонар свята, у гонар людзей  працы.

Васіль АФАНАСІК.
Фота Марыі СЯРГЕЕВАЙ.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.