Зноў вызначыўся Арочка

«Гомельжелдортранс» — «Слонім» – 1:1

Гульня ў Гомелі на штучным полі праходзіла пасля моцнага дажджу. Даводзілася ўключаць нават штучнае асвятленне. На 11-й мінуце гаспадары поля адкрылі лік. Гульня праходзіла даволі роўна. І на 45-й мінуце галеадор (забіў 4 з 5 галоў каманды) Арочка замкнуў правафлангавы прастрэл партнёра. У канцы матча слонімцы маглі забіць і пераможны гол, але ўдар Харытановіча прыйшоўся ў перакладзіну варот гамельчан.
Наступны матч «Слонім» правядзе з «Рэчыцай-2014» 25 мая на сваім полі. Пачатак у 18 гадзін.

Астатнія матчы 6-га тура завяршыліся так:

Сморгонь — Ислочь (Минский р-он) – 2:0;
Витебск — Химик (Светлогорск) – 2:0;
Городея — Волна (Пинск) – 6:0;
Береза-2010 — Минск-2 – 2:2;
Славия-Мозырь — Лида – 3:1;
Смолевичи-СТИ — Гранит (Микашевичи) – 1:0;
Речица-2014 — Звезда-БГУ (Минск) – 2:0.

Васіль АФАНАСІК.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.