Дзякуй, дарагія педагогі!

+++1+++IMG_5559

+++3+++IMG_5582

+++4+++IMG_5594

Адзінаццаць гадоў назад іх за руку прывялі ў школу бацькі. Сімвалічна,  сёння, на ўрачыстай лінейцы, іх таксама ўзялі за руку бацькі, каб весці са  школы ў самастойнае жыццё. 33  выпускнікі гімназіі былі асноўнымі  героямі ўрачыстасці пад назвай  “Апошні званок”.
Развітанне з добрым — заўсёды хвалююча, слёзна і нават балюча. Школьныя  сябры, настаўнікі адыходзяць у мінулае.
Такое ўжо не паўторыцца — так наканавана жыццём, цяпер яно ў кожнага  выпускніка сваё. Камяк падступае  да горла ў імгненне: так не хочацца развітвацца са здавалася б  надакучлівымі формуламі і  задачамі ці занадта часта патрабавальнымі настаўнікамі. Нават паветраныя шары, адпушчаныя “на волю”, адразу знесла ветрыкам, а адзін раптам вярнуўся  і пакружыў яшчэ над гімназічным  дваром, нібы сумняваючыся, што  празвінеў апошні званок.
Вядома ж, на ўрачыстасці было многа гасцей. Прыйшоў  павінша-ваць выпускнікоў старшыня райвыканкама Алег Таргонскі. Гучала многа душэўных слоў настаўнікам  за іх пачэсную работу, добрых пажаданняў  выпуск-нікам. Узнагароджвалі і педагогаў,  і здатных гімназістаў. І, вядома ж, падносілі  кветкі любімым настаўнікам (на здымку  — адзінаццацікласнікі дзякуюць свайму  класнаму кіраўніку Сяргею Ільіну).
І вось ён, хвалюючы апошні званок.  Адным абвясціў аб пачатку канікул,  другім — аб выпускных экзаменах перад  стартам у самастойнае жыццё. Хай жа  яно будзе шчаслівым для вас, выпускнікі  гімназіі, выпускнікі ўсіх школ роднай  Беларусі!

* * *

Ужо ў панядзелак пачаліся выпускныя  экзамены па рускай і беларускай мовах  і матэматыцы ў адзінаццатых класах.

Васіль АФАНАСІК.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.