На планёрцы ў райвыканкаме

исполком+++
Абяцаеце — зрабіце

На мінулай планёрцы старшыня райвыканкама даў даручэнне спецыяльнай камісіі абследаваць дом на вуліцы Тапалёвая, жыхары якога скардзіліся, што працякае дах. Яго  абяцалі адрамантаваць у 2013 годзе, але не давялі справу  да канца. Камісія выявіла, што дом у шматлікіх падцёках.
Старшыня райвыканкама Алег Таргонскі ў даволі рэзкім тоне пакрытыкаваў кіраўнікоў ЖРЭА і ГУП ЖКГ і даручыў  падрыхтаваць спецыяльнае пасяджэнне райвыканкама па рабоце гэтых арганізацый. Запатрабаваў да 1 верасня правесці рамонт у згаданым доме.

Размывае вуліцы

У горадзе са складаным рэльефам, многія вуліцы без асфальтавага пакрыцця размывае моцнымі дажджамі. Так  здарылася нядаўна пасля моцнага ліўня з завулкам Кавалеўскага.
Старшыня райвыканкама даручыў абследаваць усе падобныя вуліцы і ўнесці прапановы па іх добраўпарадкаванню. Што датычыцца завулкаў Кавалеўскага і суседняга Сацыялістычнага, то дадзена даручэнне неадкладна зрабіць  праектна-каштарысную дакументацыю, каб максімум у  наступным годзе пракласці тут ліўневую каналізацыю і завулкі заасфальтаваць. Дарэчы, прыблізны кошт работ на  кожным завулку на сёння (даўжыня 260 м) каля 800 млн.  рублёў.

Кармы губляем, як і малако

Надвор’е не дазваляе арганізаваць рытмічны корманарыхтоўчы працэс у гаспадарках раёна. Але няправільна  спісваць усё на капрызы прыроды. Чалавечы фактар зноў  дае “збой”. Здавалася б, у такіх умовах трэба выхопліваць  кожную хвіліну, а з 34 кормаўборачных комплексаў у раёне  10 — няспраўныя. На 1000 га сенажацяў трава ляжыць у  валках, тэхналагічны рэжым: ад касьбы да падбору травы  — не больш двух дзён, — паўсюдна парушаны. Пройдзе  яшчэ дзень-два і з валкоў будзе не сянаж, а “гнілаж”. Калі непагадзь неяк і ўплывае на ход нарыхтоўкі кармоў,  дык рэзкае падзенне надояў малака ў СВК “Драпава” і СВК  “Васілевічы” інакш як безгаспадарчасцю не назавеш. Штодня ў гэтых гаспадарках з-за падзення надояў недаатрымліваюць 7 млн. руб., а гэта кошт амаль тоны гаручага.

Рознае

На планёрцы абмеркаваны ход падрыхтоўкі ўстаноў адукацыі да новага навучальнага года, пытанне продажу  аб’ектаў нерухомасці і некаторыя іншыя пытанні.

Васіль АФАНАСІК.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.