Ратуйце дзяцей правільна

Советы от...+++

Доўгачаканыя летнія канікулы – не толькі радасць для дзяцей, але і дадатковы клопат для дарослых, якія павінны засцерагчы іх ад шэрагу непрыемнасцяў. У першую чаргу ад тых, якія пагражаюць здароўю. Парады дае ўрач-педыятр 23-й гарадской дзіцячай паліклінікі Мінска Любоў БАГАЧЭЎСКАЯ.

ЦЕПЛАВЫ ЎДАР

Нельга загараць, калі сонца знаходзіцца ў зеніце. Лепшы час – 10.00-12.00 і 16.00-18.00. Калі падчас сонечных ваннаў у дзіцяці павысілася тэмперату- ра, з’явіліся слабасць і галаўны боль, неабходна тэрмінова адвесці дзіця ў цень, пакласці на твар сурвэтку, даць вады пакаёвай тэмпературы. Не рэкамендуецца ўжываць газірава- ныя напоі.

АПЁК

Першай ступені – пачыр- ваненне скуры. Трымайце па- цярпелае месца пад халоднай вадой да сцішвання болю. Апрацоўвайце некалькі разоў на дзень лячэбнымі аэразолямі кшталту «Пантэнолу», не на- кладвайце павязку.
Другой ступені – з’яўленне пухіроў. Пакладзіце на іх стэ- рыльную павязку (бінт або ад- прасаваную тканіну), дайце дзі- цяці шмат піць. Можна прыняць абязбольваючы сродак і пака- заць урачу.
Нельга апрацоўваць скуру спіртам, адэкалонам, праколваць пухіры, мазаць скуру тлушчам, зялёнкай, марганцоўкай, пасыпаць парашкамі, зрываць адзенне, якое наліпла на месца апёку, дакранацца да яго рукамі.

АТРУЧЭННЕ ЎГАРНЫМ ГАЗАМ

Такое атручэнне магчыма падчас работы бензінавых рухавікоў, згаранні прыроднага газу, падчас пажару. Угарны газ прыводзіць да вострага кіслароднага галадання. А таму пацярпелага заўсёды трэба спачатку вынесці на свежае паветра і пакласці на спіну гарызантальна. Расшпіліць адзенне і адкрыць грудную клетку. Напаіць гарачым салодкім чаем. На твар і грудную клетку папырскаць халоднай вадой або прыкласці мокры халодны ручнік.
На ўсякі выпадак майце на ўвазе, што памяшканні, якія загарэліся, задымленыя месцы заўсёды трэба праходзіць вельмі хутка, затрымаўшы дыханне, накрыўшыся шчыльнай тканінай, нагнуўшыся як мага ніжэй, таму што толькі каля падлогі захоўваецца крыху больш чыстага паветра. Калі загарэлася адзенне, ні ў якім разе нельга бегчы. Неабходна накінуць што-небудзь з адзення на гэты ўчастак, прыціскацца да сцен, падлогі – абмежаваць доступ паветра.

УДАР МАЛАНКІ

Хуткасць маланкі – 100 тысяч км/сек, тэмпература – у 6 разоў вышэй, чым на паверхні Сонца. Таму тое, у што трапляе маланка, згарае. Патлумачце дзіцяці правілы паводзін і памя- тайце пра іх самі.
На адкрытым паветры: неабходна трымацца далей ад дрэў, дроту, металічных агароджаў. Ні ў якім разе нельга купацца падчас маланкі! Калі вы катаеце дзіця ў лодцы, плывіце хутчэй да берага.
На веласіпедзе: можна не злазіць, калі вы ў горадзе, бо дамы дзейнічаюць як громаадводы. Аднак калі катацца давялося на прыродзе, то лепш злезці, каб не прыцягнуць маланку ў якасці высокай кропкі на мясцовасці. Аўтамабіль жа пакідаць не трэба наогул – падчас грому ён бяспечны.
За камп’ютарам: маланка можа блакіраваць камп’ютар, інакш кажучы яна праходзіць і праз камп’ютар, і праз тэлевізар і можа іх разбурыць. Недастаткова выключыць толькі кнопку, трэба дастаць і штэпсель з разеткі.
З мабільнікам: мабільныя тэлефоны не прыцягваюць разрады маланкі. Трэба быць уважлівымі толькі з тэлефонным кабелем. Часам маланкі трапляюць у тэлефонныя сеткі жылля, і ток можа дабірацца да апарата. Можа ўдарыць токам, калі другой рукой дакрануцца да прадмета з добрай правод- насцю (халадзільнік, пральная машына і інш.).

КІШЭЧНАЯ ІНФЕКЦЫЯ

Пастаянна сачыце за чыс- цінёй рук дзіцяці. Прывучыце мыць рукі дадаткова пасля вяр- тання з вуліцы або наведвання прыбіральні.
Давайце толькі свежыя і свежагатаваныя прадукты, мяса, рыбу, добра прыгатаваныя яйкі. Не давайце малочныя прадукты, набытыя ў прыватнікаў, без тэрмічнай апрацоўкі.
Сачыце за тым, каб прадукты захоўваліся не на стале, а ў халадзільніку. Звяртайце ўвагу на тэрміны прыдатнасці.
Ваду і малако давайце толькі пасля гатавання.
Фрукты і агародніну мыйце гарачай вадой, а лепш яшчэ і палівайце кіпенем.
Сырую і гатовую ежу нара- зайце на асобных апрацоўчых дошках.
Вучыце дзіця плаваць так, каб падчас купання вада не трапляла ў рот.

УКУС КЛЯШЧА

Апрацоўвайце адзенне спецыяльнымі хімічнымі сродкамі падчас выездаў на прыроду. У лесе цела павінна быць максімальна схавана пад адзеннем.
Калі заўважылі на целе кляшча, завяжыце нітку як мага бліжэй да хабатка, кругавымі рухамі паціху асцярожна падцягвайце яго наверх. Апрацуйце месца ўкусу ёдам ці спіртам. Пакажыце дзіця ўрачу для прызначэння прафілактычнага лячэння.

УКУС ЗМЯІ

Укус гадзюкі выклікае моцны боль. Чым вышэй тэмпература паветра, тым хутчэй развіваецца інтаксікацыя.
З ранкі ад укусу трэба высмактаць яд. Гэта нельга рабіць таму, у каго на губах ці ў ротавай поласці ёсць трэшчынкі, язвачкі ды ранкі. Мера эфектыўная толькі ў першыя 20-30 хвілін пасля ўкусу. Потым трэба змазаць месца ўкусу антысептыкам, накласці павязку. Пацярпеламу патрэбны поўны спакой, неабходна піць шмат вадкасці. Пасля аказання першай дапамогі трэба даставіць пацярпелага ў бліжэйшую медустанову.

Па матэрыялах газеты “Звязда”.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.