Доўгая дарога да нашых сэрцаў

+++IMG_6991

Над Слонімам зноў аддало рэха мінулай вайны. 73 гады мінула з трагічнага 1941-га, а рэха ўсё гучыць то
аўтаматнымі стрэламі салюта, то “гарматнымі” стрэламі ў скронях людзей, чыіх загінуўшых сваякоў зна-
ходзяць пошукавікі праз дзесяцігоддзі пасля трагедыі.Зусім нядаўна каля камвольна-прадзільнай фабрыкі
знайшлі астанкі 65 воінаў, якія загінулі ў першыя дні вайны.Адзінаццаць імён удалося ўстанавіць: Агін Барыс Юр‘евіч, Аляксеенка Ягор Міхайлавіч, Гусеў Міхаіл Цімафеевіч, Ярэменка Іван Андрэевіч,Завальшаў Васіль Гаўрылавіч, Кашавы Міхаіл Арцёмавіч, Кузняцоў Аляксандр Васільевіч,Аразаеў Хакім Мусаевіч, Паддубскі Дзмітрый Пятровіч,Рыбакоў Іван Сямёнавіч, Шчаглакоў.У мінулую сераду пасля адпявання ў Спаса-Праабражэнскім саборы труны з астанкамі воінаў даставілі да брацкай магілы, што каля ўпраўлення магістральных  газаправодаў.Перазахаванне прайшло надзвычай урачыста: з ганаровай вартай і салютам, пры ўдзеле праваслаўнага і ісламскага свяшчэннаслужыцеляў (сярод загінуўшых быў мусульманін). Мноства слонімцаў, мноства высокапастаўленых службовых асоб, моладзь. І вядома пошукавікі, чыімі намаганнямі  вернуты з небыцця воіны Айчыны. Прыехалі сваякі траіх загінуўшых з Масквы, Мінска, Кабардзіна-Балкарыі. Старшыня райвыканкама Алег Таргонскі, другія прамоўцы адзначылі гераізм салдат, якія хоць і не спынілі ворага на нашай зямлі, але далі зразумець супастату, што за 41-ым будзе 45-ы.  Расказваюць сваякі загінуўшых воінаў, для якіх вестачка з фронту ішла 73 гады.
Яўген Веніамінавіч Мальцаў (Масква):
— Тут знайшлі астанкі майго дзядулі Аляксандра  Васільевіча Кузняцова. Дзядулю прызвалі ў армію яшчэ
да вайны. Ён прысылаў пісьмы з-пад Беластока, пісаў, што  служыцца добра. А ў пачатку вайны прыйшла “похоронка”, што ён прапаў без вестак. Аднак бабуля колькі жыла — верыла ў цуд, што муж вернецца. Яго партрэт увесь час вісеў у нас дома. Цуд адбыўся праз 73 гады. Няма дзядулі ў жывых, але мы цяпер ведаем, дзе ён загінуў. Я быў вельмі ўзрушаны, калі мне пазванілі, што знайшлі астанкі. Абзваніў усіх блізкіх, знаёмых, усе радаваліся са мною. Я адназначна вырашыў, што паеду на перазахаванне. Нягледзячы на
жалобу, я бязмерна ўдзячны ўсім, хто меў дачыненне да пошукаў астанкаў. Вялікі дзякуй людзям, якія так шануюць памяць загінуўшых, як усё тут урачыста і ўзнёсла.

Алена Карпава (Мінск):
— Тут пакояцца астанкі майго дзядулі Ягора Міхайлавіча Аляксеенка, якога мы даўно шукалі.
Вельмі супярэчлівае пачуццё апанавала, калі  нам паведамілі пра знаходку пошукавікоў: з аднаго боку вялікая радасць, з другога — гора, бода гэтай падзеі ўсяго год не дажыў мой бацька. Цяпер мы ведаем куды можам прывезці сваіх  дзяцей, ускласці кветкі. Нізкі паклон пошукаваму атраду, нізкі паклон слонімцам за такі цёплы прыём і памяць аб воінах. Расказвае аляксандр Дударонак, член рэспубліканскай камісіі па ўвекавечванню памяці ахвяр вайны, кіраўнік пошукавага клуба «Бацькаўшчына”:
— З гадамі пошукавай работы становіцца  ўсё больш, бо з’явіліся новыя магчымасці для пошуку месц захаванняў. Як ні дзіўна, дзякуючы архівам Германіі, ЗША ўдаецца знайсці месцы, дзе загінулі нашы рабяты. Дакладная фіксацыя немцамі тых падзей у журналах баявых дзеянняў, мемуары, фотадакументы, якія сталі даступнымі, дапамагаюць нам знаходзіць і ўстанаўліваць імёны невядомых нашых абаронцаў Айчыны. 65 чалавек пахавалі сёння ў Слоніме, да гэтага ў маі пахавалі больш за 70 чалавек у Драпаве. Па дарозе вайны раскіданы многія невядомыя магілы. Будзем спадзявацца, што з цягам часу нам удасца знайсці ўсіх загінуўшых у гады вайны. Кожны раз, калі бярэш у рукі медальён, з заміраннем сэрца чакаеш, ці ёсць унутры паперка з імем і адрасам салдата. Да гэтага немагчыма прывыкнуць, і калі ўдаецца
прачытаць укладыш, знайсці сваякоў салдата  — гэта ўражанне, якое немагчыма перадаць. І калі бачыш вочы сваякоў воінаў на перазахаваннях, разумееш — работу трэба працягваць, яна вельмі неабходна, якой бы цяжкай ні была. Пад жалобную музыку і аўтаматны салют труны з астанкамі аддаюцца долу. На гэты раз пахавалі воінаў па-людску. І вырас надмагільны ўзгорак, на які ляглі вянкі і кветкі. Адзінаццаць вернуты з небыцця. Для іх дарога дамоў цяпер вядомая. Для астатніх, невядомых, — дарога да нашых сэрцаў. Дарога памяці…

Васіль АФАНАСІК.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.