Другі запар разгром

+++++++IMG_7826

“Слонім” — “Віцебск” — 0:3

5 ліпеня, стадыён “Юнацтва”, сонечна, тысяча гледачоў. Пачатак у 16 гадзін.
Суддзі: Кульбакоў (Гомель), Русак (Жодзіна), Філіповіч (Стоўбцы).
Інспектар: Дайлід (Брэст).
“Слонім”: Мялік, Мінькоў, Палазнік, Снапко, Харытановіч, Юзвовіч (Герасіменка, 63), Курловіч (Шуляк, 55),
Арочка, Каленік, Жэгала (Блінец, 81), Марголенка (Падрэцкі, 6, Пузач, 57).
“Віцебск”: Васюцін, Красноў, Скітаў, Разумаў (Гомза, 71), Шакаў (Лянічка, 69), Усачоў, Грачыха (Новік, 69),  Баранок (Карповіч, 60), Краўчанка, Ірха, Яраслаўскі (Пазняк, 60).
Папярэджанні: Шуляк.
Галы: Шакаў (23 — з пенальці), Грачыха (34), Разумаў (49).
Перафразіруючы афарызм вядомага каментатара, пра гульню “Слоніма” ў матчы з “Віцебскам” можна сказаць: “Такі футбол нам не патрэбен”. У камандзе не было ні лідара, ні дакладнага паса, у вачах і дзеяннях ігракоў  — апатыя. У каторы раз правы фланг абароны, дзе была зона адказнасці Мінькова і Палазніка, нагадвала сіта.
Спачатку тут зарабілі пенальці, які дакладна рэалізаваў Шакаў, а затым маўкліва назіралі, як Скітаў знайшоў  дыяганальным пасам Грачыху — Максім аказаўся зусім адзін на правым вуглу варатарскай і яму не склала праблем паразіць неабаронены вугал варот Мяліка.
Наогул у першым тайме каманды гулялі “без варот”. Слонімцы ні разу не пагражалі варотам гасцей, віцябляне  два моманты стварылі, два і рэалізавалі.
У другім тайме слонімцы згулялі яшчэ горш. Тэрытарыяльная перавага гасцей адчувалася амаль усю другую  палову матча. Праўда, галявых момантаў было не багата.  У пачатку тайма госці раскаталі ў штрафной сапернікаў  як хлапчукоў — імклівая троххадоўка завяршылася трапным ударам Разумава. “Слонім” церпіць другое запар разгромнае паражэнне.
Ад ААТ БУ-187 прызы лепшым ігракам каманд уручаны  Разумаву і Арочку.
Наступны матч нашы землякі правядуць 12 ліпеня на  сваім полі з «Гранітам».

Васіль АФАНАСІК.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.