Дзень памяці і смутку

++++IMG_1457

22 чэрвеня. У 1941-ым, гэта была нядзеля. Люты вораг парушыў мір нашай краіны, пачалася Вялікая Айчынная вайна, якая прынесла незлічоныя чалавечыя ахвяры. Вайна страшным следам прайшла па нашай Слонімшчыне: на кожны квадратны кіламетр прыпадае каля 70 ахвяр, кожная трынаццатая — жыццё дзіцяці…

Па ўсёй краіне прайшоў Дзень памяці ахвяр вайны. Бяда на Слонімшчыну прыйшла ў 15 гадзін 22 чэрвеня з
бамбардзіроўкі Дзеравянчыцкага аэрадрома, а 24 чэрвеня ў Слонім уварваліся сухапутныя войскі агрэсара. У нядзелю на вуліцы Пушкіна ля помніка воіну-вызваліцелю прадстаўнікі мясцовай улады, грамадскасці ўсклалі вянкі. А ў 15 гадзін на набярэжнай канала Агінскага ля пешаходнага маста адбыўся мітынг-рэквіем. Два гады назад нарадзілася традыцыя апускаць тут на ваду вянок з запаленымі свечкамі ў
памяць аб ахвярах вайны. У гэтым рытуале прынялі ўдзел многія слонімцы, кіраўнікі мясцовай
улады, воіны гарнізона, свяшчэннік. Мы жывём у цудоўнай краіне, дзе пануе мір. Але прыклад суседзяў гаворыць аб тым, што і ў век цывілізацыі мір вельмі нетрывалы. І зноў недзе льецца кроў, калі ў краіне няма адзінства, як гэта на Украіне. Давайце ж берагчы адзінства. Бо толькі ў ім мы моцныя. Моцная духам
краіна перамагла фашызм.
Дзень памяці адзначылі ў 15 гадзін ва ўсіх сельскіх Саветах раёна.

Васіль Афанасік. фота Марыі Сяргеевай. 

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.