На планёрцы ў райвыканкаме

исполком+++

Увагу — праблемным вуліцам

Чарговая планёрка пачалася з разгляду пісьма жыхароў вуліц Падгорная і Ніжняя аб тым, што пасля дажджоў вуліцы размываюцца і па іх ні праехаць, ні прайсці. Былі прадэманстраваны здымкі, зробленыя пасля дажджу і пасля таго, як камунальнікі часткова вуліцы адрамантавалі. Старшыня райвыканкама Алег Таргонскі нагадаў службо вым асобам, што трэба хутчэй скласці спіс праблемных (па рэльефу) вуліц і распрацаваць праграму іх добраўпарадкавання, папярэдне параіўшыся з людзьмі. Каб слонімцы веда-
лі, што і калі будзе зроблена. Трэба ведаць колькі такіх вуліц, колькі патрэбна сродкаў на іх асфальтаванне. З канкрэтнай праграмай можна і трэба стукацца ва ўсе дзверы, дзе можна атрымаць сродкі. Бо, як вядома, адчыняюць таму, хто турбуе.  І яшчэ, старшыня райвыканкама настойліва запатрабаваў ад камунальнікаў трымаць на кантролі праблемныя вуліцы. І пасля дажджоў за дзень-два ліквідоўваць прамывіны, а не расцягваць на месяц. Калі трэба, прыцягваць да работы тэхніку  дарожных арганізацый.

Рабіце разумныя надбаўкі

У райвыканкам паступіў ананімны зварот аб тым, што ў  Слоніме цэны на прадукты вышэйшыя, чым у суседніх раёнах. Старшыня райвыканкама Алег Таргонскі даручыў падначаленым праверыць інфармацыю.
Як высветлілася, адпускныя цэны вытворцаў усюды аднолькавыя. А вось нацэнкі гандлю розныя, таму розняцца і цэны, прычым як у большы, так і ў меншы бакі. Аднак кіраўнік раёна падкрэсліў, што сітуацыю трэба ўзяць пад кантроль і не дапускаць занадта высокіх гандлёвых надбавак, лепш браць прыбытак павышэннем тавараабароту.

Будні сялян

Праведзены папярэдні агляд ходу рамонту збожжаўборачнай тэхнікі, сушыльнай гаспадаркі. Пастаўлена задача: рамонт завяршыць да 1 ліпеня.У раёне падкормлены пасевы цукровых буракоў. А вось падкормка кукурузы пакуль не завершана.Няпроста складваецца сітуацыя на сяле з выплатай зарплаты.
Па-ранейшаму хапае праблем у жывёлагадоўлі. Устанавілася дрэнная традыцыя: амаль штодня ў адной з гаспадарак падае надой малака.На Міжэвіцкім комплексе ўзнікае праблема з кармленнем
жывёлы, у гаспадарцы своечасова не паклапаціліся аб зялёным канвееры для вялікай колькасці жывёлы.

Афрыканская чума свіней — праблема

Сітуацыя з афрыканскай чумой свіней у вобласці падкантрольная, але праблема існуе. Асноўныя пераносчыкі віруса — дзікі. А цяпер людзі масава пайшлі ў лес па грыбы і ягады. Найперш з абуткам і адзеннем гэтая зараза лёгка пераносіцца ў дамашнюю гаспадарку, на фермы. Наўрад ці грыбнікі пасля
наведвання лесу выконваюць рэкамендацыі ветэрынараў па  апрацоўцы абутку і адзення. А гэта трэба рабіць абавязкова. З прылаўкаў знікае свініна, падскочылі на яе цэны. Каб сітуацыя яшчэ больш не пагоршылася, неабходна супрацьстаяць афрыканскай чуме свіней разам. Паляўнічым даручана актывізаваць адстрэл дзікоў, якія цяпер актыўна ідуць на пасевы сельскагаспадарчых культур.

Астатнія не любяць футбол?

Пакуль толькі дзесяць прадпрыемстваў заключылі дагаворы з футбольным клубам “Слонім” на размяшчэнне на стадыёне ў час матчаў рэкламы.

Месца адстою зменена

З 28 чэрвеня аўтобусы ў цэнтры горада (плошча Леніна)у абедзены для вадзіцеляў перапынак адстойвацца не будуць.

Серада — дзень насычаны

Сёння адбудзецца перазахаванне астанкаў воінаў каля ўпраўлення магістральных газаправодаў. Сёння ж у
драмтэатры павінна адбыцца прэс-канферэнцыя  старшыні аблвыканкама Уладзіміра Краўцова для жур-
налістаў вобласці.

Васіль АФАНАСІК.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.