На планёрцы ў райвыканкаме

исполком+++

Свята адзначылі арганізавана

Святочныя мерапрыемствы ў гонар Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 70-годдзя вызвалення Беларусі прайшлі на Слонімшчыне ўрачыста і арганізавана. На планёрцы старшыня райвыканкама Алег Таргонскі падзякаваў усім, хто меў дачыненне да арганізацыі мерапрыемстваў. Кіраўнік раёна акцэнтаваў увагу падначаленых на тым, каб кожны ветэран быў акружаны клопатам штодня.

Справы сялян

Пастаўлена задача да серады завяршыць уборку азімага ячменю (засталося ўбраць 200 га) і прыступіць да ўборкі азімага рапсу. На панядзелак ячмень быў убраны з плошчы 1000 га і намалочана 3,5 тыс. тон збожжа. Не радуе ўраджайнасць у СВК “Дзераўноўскі” – 20 ц/га. Кіраўнік раёна абавязаў падначаленых разабрацца ў прычынах, каб зрабіць неабходныя вывады на будучае. Старшыню райвыканкама не задавальняюць ход убокі саломы і нарыхтоўка кармоў. Ён даручыў спецыялістам сельгасупраўлення распрацаваць раённую праграму паляпшэння кармавых угоддзяў. На гэтым тыдні мяркуецца падвесці вынікі работы жывёлагадоўлі за першае паўгоддзе.

Афрыканская чума свіней спакою не дае

На жаль, сітуацыя з афрыканскай чумой свіней усё яшчэ выклікае трывогу. Людзі масава пайшлі ў лес па грыбы і ягады і многія не прымаюць мер засцярогі, як раяць ветэрынары: не апрацоўваюць вопратку, абутак. А менавіта з лесу, ад дзікоў найбольшая пагроза распаўсюджвання афрыканскай чумы свіней. У чацвер у раёне пройдзе пазапланавы дзень інфармавання, прысвечаны праблеме афрыканскай чумы свіней.

Стрымлівае дакументацыя

Старшыня райвыканкама занепакоены тым, што праектна-каштарысная дакументацыя на аб’екты рэканструкцыі да “Дажынак” дагэтуль поўнасцю не гатова. Ён даручыў тэрмінова падрыхтаваць адпаведныя пісьмы ў вышэйстаячыя арганізацыі, каб паскорыць падрыхтоўку дакументацыі.
Кіраўнік раёна даручыў правесці спецыяльную планёрку на пляцоўцы будаўніцтва шматкватэрнага дома на праспекце Незалежнасці: існуе пагроза, што да 1 жніўня (як намечана) каробка дома не будзе гатова. Алег Таргонскі паставіў у прыклад арганізацыю работы ДБУ-65 на расшырэнні дарогі на Ружаны. Там дарожнікі працавалі і ў выхадныя.

Адкосы пазарасталі

Кіраўнік звярнуў увагу падначаленных, што ўнутрыраённыя дарогі (прыдарожныя палосы) пазарасталі пустазеллем. І прывёў прыклад дарогі на Касцяні, дзе, відаць, ніхто сёлета іх не абкошваў.

Падтрымка ёсць. Няма пакуль аддачы

Гульня футбольнага клуба “Слонім” пакуль ніяк не задавальняе балельшчыкаў. Старшыня райвыканкама падкрэсліў, што каманда і надалей будзе падтрымлівацца, але і футбалісты павінны несці адказнасць перад землякамі. На гэтым тыдні кіраўнік раёна мае намер сустрэцца з камандай.

Васіль АФАНАСІК.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.