На планёрцы ў райвыканкаме

исполком+++

Пачынаецца масавае жніво

На чарговай планёрцы былі разглежданы аператыўныя  пытанні жыцця раёна, некаторыя – у рэжыме пасяджэння выканкама.
На гэтым тыдні гаспадаркі раёна пачынаюць масавае жніво з божжавых. Азімы ячмень абмалочаны. Ставіцца задача завяршыць да канца тыдня абмалот азімага рапсу. А некаторыя  гаспадаркі ўжо з панядзелка пачалі ўборку яравых зерневых. Старшыня райвыканкама Алег Таргонскі паставіў задачу:  максімальна адладзіць увесь уборачны канвеер – ад  падрыхтоўкі тэхнікі да арганізацыі работы і харчавання  ўдзельнікаў жніва. Паралельна павінна весціся нарыхтоўка  кармоў. Травастой добры, а запас травяністых кармоў для грамадскага статку ў раёне жадае лепшага.

Час рыхтавацца да зімы

На гэтым тыдні павінна адбыцца пасяджэнне райвыканкама, на якім абмяркуюць ход падрыхтоўкі раёна да зімы. Пачынаюцца актыўныя работы па аднаўленню кацельні  камвольна-прадзільнай фабрыкі. Плануецца кожны тыдзень  праводзіць пасяджэнні штаба на месцы работ.

Дапаможам дзіцяці

Мы ўжо расказвалі на старонках газеты пра тое, што маленькаму Савелію Змуршчыку патрэбна лячэнне ў Германіі.  Для пачатку лячэння (з 1 верасня) не хапае грошай. Старшыня райвыканкама прасіў падначаленых правесці збор сродкаў  у Доме Саветаў і звярнуцца ў арганізацыі з просьбай дапамагчы дзіцяці.

Рознае

На планёрцы ў рэжыме пасяджэння райвыканкама прыняты рашэнні па ўстанаўленню рэжыму работы некаторых  аб’ектаў гандлю. Зацверджана структура штата драматычнага тэатра. У  штат уведзена некалькі новых адзінак. Разгледжаны пытанні прыватызацыі жылля. Старшыня райвыканкама параіў падначаленым, каб яны  скрупулёзна, без фармалізму і з пазіцыі закона, а найперш з  пазіцыі чалавечых рэалій, разглядалі на камісіі па справах  непаўналетніх усе факты правапарушэнняў падлеткамі. Іншы  раз можа размовы з бацькамі, з падлеткамі і дастаткова, каб  дзіця зразумела, што паўтор дрэннага ўчынку можа запляміць  далейшую біяграфію. На гэтым тыдні павінен прайсці абласны турслёт, у якім  прыме ўдзел і каманда нашага раёна. У канцы тыдня праз Слонімшчыну павінен прайсці велапрабег з Расіі. У бліжэйшы час дэлегацыя Слонімшчыны пабывае ў  гарадах-пабрацімах Аўгустоў (Польшча) і Сергіеў Пасад  (Расія).

Васіль АФАНАСІК.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.