Першы круг не абнадзеіў

Мяч

Не лепшым чынам завяршыў “Слонім” першы круг чэмпіянату –  разам з пінчанамі дзеляць апошні радок у турнірнай табліцы.
У апошнім туры слонімцы на выездзе ўступілі “Смаргоні” – 1:2.
Гол у нашай камандзе забіў Арочка. Дарэчы, апошні за “Слонім”, бо  ўжо ў другім крузе Андрэй будзе гуляць за “Смалявічы”.
Пакідаюць каманду Блінец і Мінькоў. Асаблівага ўзмацнення саставу “Слоніма” не прадбачыцца. Надзвычай нізкую рэзультатыўнасць  у першым крузе паказалі нападаючыя. Другі круг пачнецца 9 жніўня, калі “Слонім” на выездзе згуляе з  “Бярозай”.

Васіль АФАНАСІК.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.