«Слонімскаму весніку» – 75

ЗАЎСЁДЫ З ЛЮБІМАЙ ГАЗЕТАЙ

У «раёнкі» шмат сяброў, і мы шануем кожнага з вас. Мы жадаем, каб кола нашых чытачоў пастаянна расло, каб з кожнай падпіскай прыхільнікаў «Слонімскага весніка» станавілася ўсё больш. Бо менавіта вы, паважаныя чытачы, з’яўляецеся нашымі асноўнымі натхняльнікамі, менавіта для вас калектыў газеты штодзённа працуе, выязджае ў камандзіроўкі, знаходзіцца ў творчых пошуках, падбірае фотаздымкі, «чаруе» над загалоўкамі…
Сёння сваё слова аб газеце скажуць пастаянныя чытачы, тыя, хто многія гады называе «раёнку» любімай.
Галіна Яўгеньеўна Іванашка з вёскі Навасёлкі:
– «Слонімскі веснік» выпісваю вось ужо больш за трыццаць гадоў, чытаем «раёнку» ўсёй сям’ёй. Кожны новы нумар пачынаецца для мяне з навін, любімая рубрыка апошняга часу «На планёрцы ў старшыні райвыканкама», вельмі пазнавальнымі лічу артыкулы «Пешшу ў гісторыю». Не менш цікавяць матэрыялы «Пытанне-адказ», «Чалавек і закон», разважанні на тэмы маралі, люблю ў вольны час паразгадваць крыжаванкі.
Хацелася б менш рэкламы, але разумею, што без яе газеце прыйшлося б цяжкавата. Лічу, што «раёнку» неабходна выпісваць, навіны раёна ведаць. У першую чаргу таму, што інфармацыя гэта ўнікальная, яе нідзе больш не знойдзеш. Ды і пра падзеі ў краіне, замежжы таксама «раёнка» піша. Пажадаю часцей публікаваць матэрыялы аб знакамітых людзях раёна, умельцах, майстрах, аб жыцці сяла.
Тварыце далей, жадаю вам поспехаў.
Соф’я Канстанцінаўна Радзевіч з вёскі Навасёлкі:
– У Навасёлках жыву з 1959 года, з таго часу і пачала выпісваць раённую газету. Лічыце, колькі. Таксама юбілей – 55 гадоў побач са «Слонімскім веснікам». Шматгадовая адданасць выданню гаворыць аб тым, што падабаецца ў газеце ўсё. Што ў першую чаргу чытаю? Навіны, пра жыхароў раёна, яго гісторыю, замалёўкі з сяла. Асабліва пра землякоў – убачыш такі матэрыял у газеце, душа радуецца. Цікавай лічу дзіцячую старонку, мужа прывабліваюць крыжаванкі.
Жадаю вам больш падпісчыкаў, калектыву рэдакцыі поспехаў і запэўніваю, што заўжды буду сябраваць з «раёнкай».
Марыя аляксееўна Швайдзюк з вёскі Дзеравянчыцы:
– Газету пачала выпісваць з 60-х гадоў. Усё маё жыццё прайшло ў Дзеравянчыцах: нарадзілася, працавала ў магазіне і заўсёды са мной была «раёнка». З вялікім інтарэсам чытаю пра навіны раёна, асабліва падабаюцца навіны з планёркі, заўсёды шукаю інфармацыю пра нашу гаспадарку, пра ход уборкі, пра людзей нашых. Адным словам, ад пачатку да канца чытаю. Муж таксама доўгі час быў прыхільнікам газеты, на жаль, цяпер не бачыць і чытаць не можа. Часта прыязджае да нас сын і заўсёды пытаецца пра свежы нумар, яму газета таксама падабаецца.

Кацярына ВЕСЯЛУХА.

У МЕНЯ И У ГАЗЕТЫ СЕРЬЕЗНЫЙ ВОЗРАСТ! –

говорит житель д. Браково Иван Васильевич Салевич, который является постоянным подписчиком газеты “Слонімскі веснік”. Более 50 лет выписывает он «районку». Несмотря на солидный возраст, наш читатель и сегодня занимает активную жизненную позицию, интересуется жизнью района, всем происходящим в нашей стране.
Иван Васильевич Салевич родился в деревне Браково в 1933 г. Родительский дом стоял на том же месте, где находится теперь дом нашего героя.
– Сейчас наша деревня опустела, – сетует Иван Васильевич. – Коренных жителей по пальцам можно перечесть. Все остальные – это дачники, которые только на время приезжают в деревню. Однако теперь за счет них и держится Браково. «Вольную працу» (так назывался «СВ» ранее) сельчане читали еще до войны, да и в военные годы печатное слово подпольной газеты через партизан тоже доходило до местных жителей.
– Помню, как до войны возили камни на строительство аэродрома, – вспоминает Иван Васильевич. – Нас, мальчишек, на территорию не пускали – там работало много заключенных. В Деревянчицах-Подсобном стояла летная часть, там жили летчики в бывшем панском доме. Война началась с бомбежки этого аэродрома. Ближе к лесу были заправочные емкости. Немцы разбомбили все до основания. Теперь на месте аэродрома чистое поле. Помню, как в первые дни войны отступали советские войска. На перекрестке стояла советская танкетка. Немцы шли по Коссовскому тракту. Наши выстрелили, завязался бой, после которого у нас часть деревни сгорела. На домах были соломенные крыши, которые моментально вспыхивали от немецких снарядов.
У нашей деревни погибло много солдат Красной Армии. В годы оккупации фашистского гарнизона в Браково не было, но в 1942-43 годах к нам часто заезжали «черные». Это был дикий народ, который издевался над простыми людьми. Немцы старались истреблять наш народ руками «черных», полицаев и предателей.
После войны, местные жители вновь стали строить мирную жизнь, организовали совхоз, построили школу, и рядом с ними всегда была районная газета.
– Люди верят газете «Слонімскі веснік», – говорит Иван Васильевич. – Хотят в ней видеть помощника и защитника. У нас в деревне есть много вопросов, которые требуют вмешательства власти. Например, вопрос с отводом воды с проезжей части, потому что наша улица во время дождя затапливается. Большую тревогу вызывают бросовые дома, хозяева которых смирились с тем, что они позаростали буйными сорняками и хламом. К тому же их облюбовали пьяницы. А ведь до беды недалеко. По словам И. Салевича, в жизни ему всегда помогают оптимизм, жизнелюбие и терпение. Всего Вам доброго, Иван Васильевич, крепкого здоровья и долголетия!

Игорь ПРОКОФЬЕВ.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.