На планёрцы ў райвыканкаме

исполком+++

Навядзі парадак пасля работы

Чарговая планёрка пачалася з каментарыя старшынёй райвыканкама Алегам Таргонскім аднаго зварота жыхароў Тапалёвай вуліцы. Яны паказалі кіраўніку раёна фотаздымкі, на якіх зафіксаваны факты безадказнай работы камунальнікаў пасля пракладкі цеплатрасы.
Старшыня райвыканкама запатрабаваў ад усіх, хто праводзіць земляныя работы: зрабіце, прыбярыце за сабой, калі трэба — пасейце газонную траву. І прапанаваў падначаленым яшчэ раз абмеркаваць на нарадзе ў верасні работу ўсіх камунальных служб раёна, звярнуўшы пры гэтым увагу на аплату працы ўсіх работнікаў камунальных арганізацый – ад кіраўнікоў, ІТР да радавых, бо гэтая аплата не заўсёды суадносіцца з эфектыўнасцю дзейнасці калектываў.

1 верасня — лінейкі ў школах

Урачыстыя лінейкі да пачатку новага навучальнага года пачнуцца ў 9 гадзін.

Справы сельскія

З-за дажджоў да 25 жніўня ў раёне не поўнасцю пасеялі азімы рапс (86%). На сцелішчах на плошчы 600 гектараў гатова да пад’ёму траста, убіраць лён трэба неадкладна, на 400 гектарах траста “даспявае”.
Як ужо паведамлялася, у верасні ў раёне падвядуць вынікі работы ў жывёлагадоўлі на абласным узроўні. Прынята рашэнне замацаваць за гаспадаркамі будаўнічыя арганізацыі для навядзення парадку на фермах. Таксама будуць весціся работы арганізацыямі з іншых раёнаў сістэмы “Сельгастэхніка” і Слонімскім прадпрыемствам меліяратыўных сістэм па добраўпарадкаванню ў раёне і захаванню зернесушыльных комплексаў, якія не выкарыстоўваюцца.

Пакладуць новыя трубы

Мы ўжо паведамлялі аб прарыве каналізацыйнага калектара на вуліцы 8 Сакавіка. На планёрцы прагучала інфармацыя, што ў мінулую суботу сцёкі пайшлі па асноўнай трубе.
На аднаўленне ўсяго праблемнага ўчастка спатрэбіцца 1,5 мільярда рублёў і завоз труб з Расіі. Прынята рашэнне мяняць увесь праблемны ўчастак калектара.
Працягваюцца работы па аднаўленню кацельні камвольна-прадзільнай фабрыкі і будаўніцтву аб’ектаў да абласных “Дажынак”.

Пасля візіту ў Латвію

Старшыня райвыканкама расказаў аб паездцы слонімскай дэлегацыі ў латвійскі горад-пабрацім Огрэ. Латышы шлюць цёплае прывітанне слонімцам. Пасля нядаўняга візіту ў Слонім у латышскіх гасцей засталіся незабыўныя ўражанні: і ад сустрэч са слонімцамі, і ад парадку ў горадзе, на палях, уздоўж дарог. У той жа час наша дэлегацыя пераканалася, што ў горадзе-пабраціме яшчэ вельмі мала ведаюць пра Беларусь. А жаданне ведаць больш ёсць. Дэлегацыі дамовіліся, што ў верасні ў Слонім прыедуць педагогі і школьнікі з Огрэ. Ёсць пэўная канкрэтыка і ў наладжванні эканамічных сувязяў.

Васіль АФАНАСІК.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.