Пачалі з нічыёй

Мяч

Другі круг чэмпіянату футбольны клуб «Слонім» пачаў з «Бярозай-2010». Пасля першага круга ў камандзе адбыліся кадравыя змены: прыйшлі новыя ігракі – паўабаронцы Ілья Ушакоў, былы ігрок слонімскага «Камунальніка», а затым «Мінска» і «Мінска-2», Аляксей Плясуноў з «Віцебска», Дзмітрый Грыгароўскі (гуляў за дубль «Нёмана» і шчучынскую каманду, якая выступала ў чэмпіянаце вобласці) і варатар са «Смалявіч» Вячаслаў Камінскі. Усе навічкі (акрамя варатара) гулялі з «Бярозай-2010», прычым Ушакоў і Плясуноў выйшлі на матч у аснове. Ілья паўдзельнічаў у абодвух узяццях варот гаспадароў поля.
Лік адкрылі гаспадары поля на 47-й мінуце. На 69-й мінуце Ушакоў прабіваў штрафны, мяч пасля адскоку трапіў да Жукава і абаронца слонімцаў трапным ударам зраўнівае лік. Праз 6 мінут Ушакоў выдаў бліскучы пас Жэгале і нападаючы выводзіць каманду наперад. Радасць слонімцаў была нядоўгай, на 77-й мінуце гаспадары поля лік зраўнялі.
Наступны матч «Слонім» правядзе на сваім полі 17 жніўня з «Хімікам». Пачатак гульні ў 17 гадзін.

Васіль АФАНАСІК.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.