Алег Таргонскі, старшыня райвыканкама: Газета на правільным шляху

Сёння, як дарэчы, і заўсёды, цяжка пераацаніць значэнне сродкаў масавай інфармацыі. Газеты, радыё, тэлебачанне — праваднікі палітыкі ўлады, яны — галоўныя інфарматары жыцця. Не выключэнне і “Слонімскі веснік”. Тое, што наша газета друкуе, — цікава. Лічу, што “Слонімскі веснік” сваю функцыю выконвае, ён на правільным шляху.
Безумоўна і другое: газеце ў сённяшніх умовах канкурэнцыі, у тым ліку і паміж друкаванымі выданнямі, ва ўмовах засілля інтэрнэта, — увесь час неабходна развівацца, журналістам трэба быць у творчым пошуку, знаходзіць нестандартныя рашэнні. Газету павінны чытаць, прычым розныя катэгорыі людзей і, асабліва, моладзь.
75 — узрост мудрасці, вопыту. Жадаю калектыву, газеце працвітання, росту тыражу, чытаемых матэрыялаў на старонках! Журналістам, іх сем’ям — дабрабыту, здароўя, спакойнага жыцця!

Один комментарий к заметке “Алег Таргонскі, старшыня райвыканкама: Газета на правільным шляху”

  1. 25.09.2014 at 16:42 #

    Слонимский сайт Город Слоним (BY) присоединяется к пожеланиям!

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.